Грамадства

«Колькі разоў думаў: яны заснуць, а я павешуся». Як у СІЗА здзекаваліся з мадэльера Сашы Варламава 

У 2013 годзе Сашу Варламава асудзілі за махлярства, карупцыю. Далі пяць год абмежавання свабоды і вызвалілі ў залі суда пасля агалошвання прысуду, у СІЗА ён правёў два гады. Справа была звязаная з арэндай памяшканняў у ліцэі БДУ, дзе працаваў ягоны тэатр моды. У інтэрв’ю праекту «Ток» Варламаў распавёў, як на яго ціснулі, пакуль ён быў пад вартай.

«Да мяне ў камеру падсаджвалі раней асуджаных, хоць Валадарка — гэта СІЗА, там не павінна быць людзей, якія адбываюць пакаранне. Гэтыя крымінальнікі працавалі з адміністрацыяй следчага ізалятара, выконвалі заданні аператыўнікаў. Калі б вы ведалі, як на мяне ціснулі! Па-першае, два месяцы я правёў у псіхушцы… Але дактары сказалі, што я і не алкаголік, і не ідыёт. Калі ў мяне пыталі, чым могуць дапамагчы, я адказваў: «У вас ёсць [штрафны] ізалятар, можаце мяне туды змясціць? Прынамсі, я не буду сярод крымінальнікаў». Былі перадачы, іх дзялілі на ўсіх. Аднойчы адзін мне кажа: «Ты мне чаму хлеб на падлогу паклаў?» Я адказваю: «Ты ж сам узяў з перадачы, са стала». Заявы былі такія, маўляў, скажы дзякуй, што не спіш каля парашы. Такі прэсінг, так раўлі з раніцы да ночы, гэта было заданне аператыўнікаў, іншыя сукамернікі ў мяне пыталі: «Чаму ты маўчыш?» А я для сябе вырашыў: калі Богу будзе патрэбна, ён мне дапаможа. Колькі разоў я думаў: вось, яны зараз заснуць, я вазьму кіпяцільнік і павешуся.

Па-другое, мне ў турме зрабілі аперацыю, пасля якой я павінен быў год праходзіць рэабілітацыю. У мяне чатыры пазванкі скручаныя металічнай пласцінкай, але ніякай рэабілітацыі не было. Мала таго, яны казалі, што калі не прызнаеш сваю віну, мы тваю сястру арыштуем. І мне сніліся сны, што адкрываюцца дзверы, і мая сястра стаіць у турэмным калідоры. Гэта было вельмі страшна! Яны хацелі, каб я прызнаў сваю віну, а так у іх усё рассыпаліся».

Варламаў па сёння не прызнае сябе вінаватым, ён лічыць, яго пакаралі за непакорлівасць, залішнюю самастойнасць і крытыку, у тым ліку набліжаных да ўлады людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса5

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса5

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць