Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што адказным інстанцыям краіны ўдалося пераадолець міграцыйны крызіс, звязаны з масавым наплывам мігрантаў з Азіі і Афрыкі, якія пранікалі на працягу некалькіх апошніх месяцаў у краіну з тэрыторыі суседняй Беларусі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у чацвер журналістам, паведамляе ТАСС.
«Хачу сказаць нашым грамадзянам: самае важнае — тое, што мы змаглі стабілізаваць сітуацыю з міграцыяй», — адзначыў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што колькасць асоб, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу, зменшылася ў разы і больш не расце.
«Нам ужо не трэба шукаць новыя месцы для размяшчэння гэтых людзей, колькасць мігрантаў не павялічваецца», — сказаў Наўседа.
З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Прычым пік прыйшоўся на летнія месяцы, напрыклад, 31 ліпеня толькі за адзін дзень былі затрыманыя 216 чалавек.
-
Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы
-
Турцыя накіравала самалёт-радыёлакацыйны комплекс у Літву на фоне парушэнняў паветранай прасторы з боку Расіі
-
Паліцыя Нью-Ёрка не пускала на вуліцы Манхэтана Эрдагана, пакуль там ехаў картэж Трампа
Каментары