Пасля скандальнай вокладкі «Мінскай праўды» пасол Ватыкана сустрэўся з Макеем
Сёння мiнiстр замежных спраў Беларусі сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Беларусі, арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

mfa.gov.by
Як паведамляе МЗС Беларусі, Уладзімір Макей пацвердзіў нацэленасць на развіццё супрацоўніцтва з Ватыканам.
Падкрэслена недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этна-канфесійнай згоды.
Як адзначыў Макей, у гэтым кантэксце не варта надаваць ніякай увагі асобным, выключна суб'ектыўным, спробам намаляваць сітуацыю інакш [НН — магчыма, пад гэтым маецца на ўвазе скандал з вокладкай «Мінскай праўды»].
Суразмоўцы дамовіліся падтрымліваць дыялог па ўсіх пытаннях, звязаных з беларуска-ватыканскім узаемадзеяннем.
Касцёл у Беларусі асудзіў публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці
Біскуп Касабуцкі пра публікацыю ў «Мінскай праўдзе»: Прабач ім, Божа…
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Каментары