Спорт

Пераможцай US Open стала 18-гадовая брытанская сенсацыя Эма Радукану. Яна стартавала з кваліфікацыі

У фінале турніру Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе перамагла 18-гадовая Эма Радукану, якая выступае за Брытанію. Ёй супрацьстаяла 19-гадовая канадка Лэйла Фернандэс. Тая, што выбіла ў паўфінале Арыну Сабаленку.

usopen.org

Радукану выйграла фінал з лікам 6:4, 6:3.

Абедзве дзяўчыны, якім няма і 20, сталі сенсацыяй гэтага турніру. Фінал паміж нумарамі 150 і 73 наўрад ці хтосьці мог прадказаць.

Гісторыя 18-гадовай Радукану здаецца казачнай. Яна знаходзілася так нізка ў сусветным рэйтынгу тэнісістак, што ёй давялося пачынаць барацьбу на US Open з кваліфікацыйных раўндаў. Эма ўсе іх выйграла і стала першай у гісторыі жанчынай, якая выйшла ў фінал турніру Вялікага шлема такім шляхам, піша Бі-бі-сі.

Радукану нарадзілася ў Канадзе ў сям'і румына і кітаянкі, але вырасла ў Вялікабрытаніі. Яна стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога турніру за апошнія 44 гады.

Сацыяльныя сеткі і СМІ Брытаніі поўныя падтрымкі на адрас Радукану. Пажаданні ўдачы ёй адправілі, у прыватнасці, прынц Уільям і герцагіня Кембрыджская Кейт, былая першая ракетка Брытаніі Цім Хенман, футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рашфорд і нават рок-музыка з былой групы Oasis Ліям Галахер.

У фінале мужчынскага турніру згуляюць серб Новак Джокавіч і расіянін Данііл Мядзведзеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць