Усяго патроху33

Спякота да 34° плюс моцныя дажджы

Цягам наступных дзён на тэрыторыi Беларусi ўсталюецца вельмi цёплае i нават спякотнае надвор’е.

На працягу лiпеня на тэрыторыi Беларусi ўсталявалася вельмi цёплае i нават спякотнае надвор’е.

Сёння ўдзень праз тэрыторыю краiны пройдзе атмасферны фронт i стане крыху свяжэй, паведамiла рэдакцыi начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiла Парашчук.

Месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Максiмальная тэмпература паветра 23—28, па Гомельскай вобласцi — да 31 градуса.

А вось у суботу Беларусь трапiць у зону павышанага цiску, таму ападкаў не будзе ўвогуле. Тэмпература паветра ўначы 11—18, удзень 26—31, па поўднi краiны да 34 градусаў.

Сiноптыкi папярэджваюць, што такая гарачыня на фоне амаль 40‑працэнтнай вiльготнасцi паветра лiчыцца не зусiм камфортным надвор’ем для здароўя. Таму спецыялiсты раяць менш знаходзiцца пад адкрытым сонцам i пiць больш вады.

Ужо ў нядзелю праз нашу краiну пачне рухацца iстотны атмасферны фронт. Таму ў нядзелю ўначы па заходняй палове краiны, а ўдзень паўсюдна чакаюцца дажджы, месцамi моцныя лiўнi. Паўднёвы вецер зменiцца на заходнi, а пры навальнiцах будзе назiрацца шквалiстае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ўначы 15—22, удзень — ад 18—20 на захадзе да 32—34 градусаў на ўсходзе краiны.

У панядзелак на ўсёй тэрыторыi краiны адбудзецца змена паветраных мас i спякота адыдзе далей на ўсход.

Дажджоў стане менш. Тэмпература паветра ўначы 11—18, удзень 19—26. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у аўторак—сераду надвор’е будзе фармiравацца пад уплывам вiльготнага, але халаднаватага паветра з боку Атлантыкi. Тэмпература паветра ўначы 9—15, удзень —

ад 16—17 на поўначы да 20—24 цяпла на поўднi краiны.

Звязда

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх22

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём21

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх22

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць