Дзяржкамітэт судовых экспертыз пацвердзіў, што яго кіраўніку спалілі машыну
Праз два тыдні пасля інцыдэнту ДКСЭ пацвердзіў, што 1 кастрычніка хтосьці спаліў машыну (джып Таёта Land Cruiser) старшыні ведамства Аляксея Волкава.

Паведамляецца, што супрацоўнікаў камітэта ўзрушыла гэта навіна, таму яны вырашылі сабраць грошы свайму кіраўніку.
Але Волкаў вырашыў перадаць грошы ў цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Фрунзенскага раёна Мінска.
Каментары