Грамадства

Замовілі экскурсію і затрымалі. Гіда Аксану Манкевіч арыштавалі на 15 сутак за «непадпарадкаванне»

Раніцай 2 лістапада на Плошчы Свабоды ў Мінску была затрыманая экскурсаводка Аксана Манкевіч. Сёння яе судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна за непадпарадкаванне міліцыянтам па арт. 24.3 КаАП.

Архіўнае фота

Згодна з пратаколам, Манкевіч 2 лістапада ў 15:10 на вуліцы Арлоўскай 58/1 «аказала непадпарадкаванне Александровічу, адмовілася прайсці ў РУУС па факце разбіральніцтва ў падазрэнні ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў, упіралася нагамі, хапалася за форменнае абмундзіраванне», паведамляюць праваабаронцы.

Віну на судзе Аксана не прызнала. Яна распавяла, што на выходных патэлефанаваў малады чалавек, прадставіўся Аляксеем і замовіў экскурсію для сваёй дзяўчыны. Яны дамовіліся сустрэцца ў 11 гадзін 2 лістапада на Плошчы Свабоды, 4.

Калі Аксана прыйшла ў прызначаныя месца і час, то не ўбачыла ніякай дзяўчыны. Падышоў малады чалавек, паказаў пасведчанне і аказалася, што гэта і быў той Аляксей, які замаўляў экскурсію.

«Спачатку нешта сказаў пра службовы аўтамабіль, але потым сказаў, што хутчэй будзе пешшу дайсці. І я зразумела куды мы пойдзем, бо побач Рэвалюцыйная, 3 [там знаходзіцца будынак ГУБАЗіКа]».

Па словах Аксаны, там у яе запатрабавалі ўвесці пароль на тэлефоне, каб яго разблакаваць. З-за хвалявання яна не магла ўспомніць. Праз тое, што некалькі разоў прыкладвалі палец, пароль збіўся. Потым усё ж такі ўскрылі тэлефон, але нічога патрэбнага там не выявілі. Дзяўчыне ў ГУБАЗіКу прапанавалі запісаць пакаяльнае відэа, але яна адмовілася, бо «не разумела, у чым трэба каяцца». 

Пасля гэтага супрацоўнікі паехалі да Аксаны дадому і правялі ператрус. Пасля гэтага яны яшчэ раз заехалі ў ГУБАЗіК і павезлі Аксану ў Цэнтральнае РУУС.

«Там прыпаркаваліся каля тратуара. Яны бачылі, што я адэкватна сябе вяду і нават не трымалі мяне за руку. Прайшлі спакойна разам у РУУС».

На судзе ў якасці сведкі быў дапытаны міліцыянт Александровіч, які заявіў, што Манкевіч была затрыманая ў «падазрэнні ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў». На судзе ён блытаўся ў паказаннях (напрыклад, казаў, што Аксана была ў сінім касцюме, а насамрэч — у шэрым паліто) і паведаміў, што здымка відэарэгістратарам у той дзень не вялася. На судзе гэты супрацоўнік быў прадстаўлены як той, што затрымліваў Манкевіч, хаця яна абвергла гэта.

У выніку, суддзя Шабуня арыштавала Аксану на 15 сутак.

Раней Аксану ўжо затрымлівалі: 1 лютага Аксану асудзілі да 15 сутак пасля таго, як затрымалі на праспекце Незалежнасці цэлую экскурсію і абвінавацілі іх у пікетаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху1

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху1

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць