Грамадства

За налепку з Пагоняй на машыне мінчанку арыштавалі на 10 сутак

10 лістапада ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядзелі справу 53-гадовай мінчанкі Аксаны Зыбінай. Справу вёў суддзя Сяргей Шаціла, паведамляюць праваабаронцы.

Аксану затрымалі 9 лістапада за налепку з Пагоняй на багажніку яе аўтамабіля, які яна звычайна паркуе каля Савецкага РУУСа. У той дзень ёй патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і прапанавалі падысці да сваёй машыны. Як стала вядома ў судзе, затрыманне адбылося па скарзе «неабыякавага грамадзяніна», які паведаміў пра налепку ў «інфармацыйны чат-бот 102».

На судзе жанчына пагадзілася, што на машыне была налепка з гербам, але яна не бачыць у гэтым правапарушэння. Па яе словах, Пагоню яна наляпіла яшчэ ў 2018 годзе да стагоддзя БНР. Яна растлумачыла, што вельмі любіць Беларусь і цікавіцца яе гісторыяй:

«Ніякія грамадска-палітычныя погляды налепкай я не выказвала, толькі любоў да Радзімы».

У выніку, суддзя Шаціла пакараў яе па арт. 24.23 КаАП 10-сутачным арыштам.

Каментары

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць