Грамадства

МУС Беларусі пацвердзіла затрыманне сяброў Змітра Усхопава за наркотыкі

Раней Следчы камітэт заяўляў, што ў памерлага ў навагоднюю ноч пасля затрымання міліцыяй жыхара Рэчыцы Змітра Усхопава знайшлі пакецік з марыхуанай. У сувязі з гэтым была заведзеная крымінальная справа па наркатычным артыкуле 328.

Зміцер Усхопаў

«Супрацоўнікі міліцыі сумесна са следчымі ўстанавілі дачыненне знаёмых памерлага да незаконнага абароту наркотыкаў», — гаворыцца ў заяве МУС, апублікаванай 4 студзеня ў афіцыйным канале.

Паведамляецца, што ў гаражы і дома ў двух сяброў Усхопава 27 і 28 гадоў знайшлі прыкладна кілаграм марыхуаны. Наркотык нібыта быў у пакетах і іншых ёмістасцях.

Маладыя людзі затрыманыя, іх імёны не называюцца.

Праваабаронцам 4 студзеня стала вядома пра як мінімум чацвярых затрыманых у Рэчыцы блізкіх сяброў Зміцера Усхопава. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снапкоў ды Ілля Бракарэнка.

Іх чакалі ў гэты дзень на пахаванні, у тым ліку для дапамогі. Але раніцай яны не выйшлі на сувязь. 

Як даведалася «Наша Ніва», затрымалі сяброў Усхопава учора ўвечары, 3 студзеня. Маладыя людзі стаялі ля пад’езда, дзе жыў Зміцер Усхопаў. Аляксандра і Іллю там і ўзялі. Аляксей сышоў раней сустракаць жонку Ганну, дзе менавіта іх затрымалі — невядома. У пары двое маленькіх дзяцей. 

Чытайце таксама: Следчы камітэт агучыў дэталі экспертызы па справе Усхопава. Але яны не тлумачаць прычыны смерці

«Наколькі можна сказаць па колеры — пашкоджанні свежыя». Што кажуць судмедэксперты пра смерць мужчыны з Рэчыцы

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць