Здарэнні

«На практыцы такіх выпадкаў у мяне і калег ніколі не было». Судмедэксперты ацанілі версію СК аб смерці Усхопава ад алкаголя і марыхуаны

Ужо 6 студзеня СК адcправаздачыўся, што ўстаноўлена прычына смерці Дзмітрыя Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасля затрымання міліцыяй.

«Згодна з высновай судова-медыцынскай экспертызы, смерць жыхара Рэчыцы наступіла ў выніку камбінаванага атручвання этылавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропам — тэтрагідраканабінолам», — сцвярджае СК. 

У рэальнасці за словам «тэтрагідраканабінол» хаваецца звычайная марыхуана, дазволеная як лек у мностве краін, ці нават як забаўляльны сродак.

«Наша Ніва» спытала двух дасведчаных судмедэкспертаў, як яны ацэньваюць афіцыйную версію. 

«Тэарэтычна такое можа быць, але на практыцы такіх выпадкаў не было ні ў мяне, ні ў маіх калег.

Як правіла, перад смерцю ад вострага атручвання этылавым спіртам павінна мець месца глыбокае прыгнечванне свядомасці, але на відэа пацыент у прытомнасці.

Хіба што алкаголь можа быць яшчэ ў стадыі ўсмоктвання ў кроў са страўніка», — кажа адзін з судмедэкспертаў. 

«Узаемнае ўзмацненне прынамсі апісваецца ў літаратуры, але — у апісаным выпадку ён [Усхопаў] наўрад ці змог бы сам перасоўвацца, што супярэчыць відэа», — лічыць іншы судмедэксперт. 

У спецыялістаў выклікае сумневы, што можна было зрабіць кампетэнтныя высновы па дыягназе ў такі кароткі тэрмін. Экспертызы, напрыклад, на ўтрыманне наркотыкаў звычайна праводзяцца за два-тры тыдні.

«Для пастаноўкі такога судова-медыцынскага дыягназу патрабуецца правесці максімальную колькасць даследаванняў: судова-хімічнага, судова-гісталагічнага, судова-біяхімічнага. Сама тэхналогія даследаванняў патрабуе вялікіх выдаткаў па часе, звычайна на гэта сыходзіць да месяца», — кажа адзін з экспертаў.

Нават калі патрабавалі паскорыць правядзенне экспертызы ў сувязі з шырокім грамадскім рэзанансам, «гісталагічная выразка і праводка матэрыяла па рэактывах займае больш часу, чым у іх заняла ўся экспертыза». «Гэта — фантастыка!» — дадае эксперт. 

Паводле крыніцы, любы дыягназ «атручванне» патрабуе не толькі выяўлення ў арганізме таксічных рэчываў (ядаў), але і марфалагічнай карціны атручвання.

Звычайна яна бедная, часта заўважная толькі пад мікраскопам. Працэдура гэта працаёмкая. Для таго, каб паглядзець кавалачкі ўнутраных органаў трупа пад мікраскопам, падчас ускрыцця іх адбіраюць у фіксавальную вадкасць на аснове фармальдэгіду. 

Пасля фіксацыі адбываецца выразка. Падчас выразкі эксперт-гістолаг вызначае, якія часткі канфіскаваных кавалачкаў яму падыходзяць для даследавання, і выразае іх. Далей гэтыя невялікія абраныя кавалачкі заліваюцца парафінам з фармаваннем парафінавых блокаў.

Парафінавыя блокі наразаюцца мікратомам. Пасля гэтага зрэзы павінны быць афарбаваныя па спецыяльных методыках і пасля афарбоўкі вывучаныя экспертам-гістолагам пад мікраскопам.

Толькі працэс падрыхтоўкі матэрыялу да прагляду пад мікраскопам звычайна займае каля 1 тыдня.

Без выяўлення марфалагічных прыкмет атручвання, на падставе толькі хімічнага даследавання нельга выставіць дыягназ «атручванне».

«Да таго ж, калі лічбы этанолу вызначаюцца дакладна, то вытворныя канабісу вызначаюцца толькі на наяўнасць, без устанаўлення канцэнтрацыі», — кажа спецыяліст. 

Такім чынам, на думку экспертаў, сам выпадак такога смяротнага атручвання — маларэалістычны.

Па-другое, вынікі з'явіліся надта хутка, што ставіць пад сумнеў усе высновы. 

Па-трэцяе, у грамадства застаецца пытанне: а чаму ж тады Усхопаву не была аказаная своечасовая медыцынская дапамога і хто за гэта панясе адказнасць? 

Між тым стала вядома пра ціск на родных і сяброў Усхопава. Некалькі чалавек былі затрыманыя, іх вінавацяць у незаконным абароце наркотыкаў. Некаторыя родныя і блізкія Змітра з'ехалі з краіны

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

«Маці выйшла з падʼезда са здымкам Дзімы ў руках і сказала, што ёй ужо нічога не страшна». Блізкія развіталіся са Змітром Усхопавым

Каментары

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам42

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

Палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская выйшла на свабоду

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову8

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек24

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт1

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР8

У лесе пад Дзяржынскам у грыбах згубілася маці і чацвёра дзяцей1

Як прэзідэнт Фінляндыі з дапамогай гульні ў гольф прымусіў Трампа выслухаць яго наконт Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам42

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць