Свет

Казахскія вайскоўцы пры задушэнні пратэстаў насілі форму міратворцаў ААН. Арганізацыя занепакоеная

Казахстанскія вайскоўцы падчас задушэння пратэстаў у краіне выкарыстоўвалі блакітныя каскі міратворчых сілаў ААН, што было відаць на фотакартках, апублікаваных Associated Press. «Радыё Азатык» (казахскае аддзяленне «Радыё Свабода») высветліла, што адбывалася, у Міністэрства абароны Казахстана.

Прадстаўнік казахстанскага Міністэрства абароны паведаміў, што вайскоўцы ў блакітных касках — гэта частка батальёна КАЗБАТ, які супрацоўнічаў з ААН. Аднак яны не маюць права насіць форму міратворцаў без адпаведнай санкцыі з боку ААН.

ААН жа не ўводзіла свайго міратворчага кантынгенту на тэрыторыю Казахстана. Туды на просьбу прэзідэнта краіны Касым-Жамарта Такаева адправіліся толькі 2600 міратворцаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Да ААН яны не маюць ніякага дачынення.

ААН ужо выказала занепакоенасць гэтым фактам. «Краіны, якія прадстаўляюць ААН-кантынгент вайскоўцаў і паліцэйскіх, павінны ўжываць сімволіку ААН толькі ў тых выпадках, калі гаворка ідзе пра выкананне мандата міратворцаў ААН і ўдзел у міратворчых аперацыях ААН, зацверджаных Саветам бяспекі», — падкрэсліў прэс-сакратар арганізацыі Стэфан Дзюжарык.

Ці будзе гэта мець для Казахстана нейкія іншыя наступствы, апрача занепакоенасці — пакуль невядома.

Блытаніну вакол «блакітных касак» у Алматы яшчэ больш узмацнілі фота і відэа, якія з'явіліся 9 студзеня ў беларускіх дзяржаўных СМІ, на якіх відаць, як беларускія вайскоўцы носяць нарукаўныя значкі, якія, як некаторыя сцвярджалі, з'яўляюцца мадыфікаванымі знакамі адрознення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Але неўзабаве высветлілася, што на самай справе гэты знак адрознення належыць беларускай «міратворчай роце». Па дызайну ён амаль ідэнтычны знаку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які паказвае Паўночнае паўшар'е ў асяроддзі вянкоў, што сімвалізуе свет. Да беларускіх знакаў адрознення дададзеныя скрыжаваныя мячы за паўсферай. Беларускае міратворчае падраздзяленне служыла раней сярод іншага ў Ліване.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка3

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі жукі ўзяліся знішчаць гістарычную спадчыну

Ціханоўскі: У культуры асаблівы ўклад прыўнесці не магу, крыху не мая тэма22

У Беларусі з аўкцыёну прадаюць участак чыгункі. Колькі каштуе дзіцячая мара?

У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцвякоў» у Першай сусветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву4

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць4

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак16

Кілерамі палкоўніка СБУ Вароніча аказаліся замежнікі8

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка3

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць