У Магілёўскай вобласці затрымалі наркакур'ера, калі ён раскладаў прадукцыю па схованках
30-гадовы жыхар Магілёўшчыны, паводле паведамлення МУС, на працягу двух месяцаў дапамагаў адной з інтэрнэт-крамаў, якая спецыялізуецца на рэалізацыі наркотыкаў.

У названым яму месцы мужчына забіраў закладку наркотыкаў буйной вагі, а пасля ў адмыслова найманым памяшканні фасаваў псіхатропныя рэчывы па меншых пакетах. Пасля ён раскладаў іх па схованках на тэрыторыі Магілёва і Магілёўскага раёна.
Падчас раскладкі наркотыкаў па схованках мужчына і быў затрыманы міліцыяй. У яго канфіскавана больш за 850 г прэпарата альфа-PVP і 100 г мефедрона.
Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
Каментары