Грамадства

З 1 лютага павялічваецца памер дапамогі па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў

Павелічэнне складзе каля 8,8%. Гэта планавы перагляд памеру дапамогі ў залежнасці ад змянення сярэдняга заробку па краіне за папярэдні квартал.

Фота: artyme / depositphotos.com

У чацвёртым квартале 2021 года сярэдні заробак вырас да 1 541,6 рубля, таму пераглядаецца і памер дапамогі.

У студзені 2022 года дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў склала 495,74 руб. — на першае дзіця, 566,56 руб. — на другое і наступных дзяцей, 637,38 руб. — на дзіця-інваліда.

1 лютага будзе праводзіцца пераразлік — памер дапамогі павялічыцца. На першае дзіця дапамога складзе 539,56 руб., на другое і наступных — 616,64 руб., на дзіця-інваліда — 693,72 руб.

З 1 лютага таксама павінен быць перагледжаны памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму, але дакладныя лічбы пакуль не называліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў40

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага49

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць