Мастачка і дызайнерка Аляксандра Гушча з'ехала з Беларусі. У Твітары яна напісала, што зрабіла сабе падарунак на дзень святога Валянціна — пераезд у іншую краіну.
Аляксандра Гушча. Фота: Twitter
«У нейкі момант я зразумела, што стамілася жыць з адчуваннем цікаючага таймера над галавой. Мяне, напэўна, хтосьці асудзіць за гэта рашэнне, але, паклаўшы руку на сэрца, — я ні пра што не шкадую», — піша Аляксандра Гушча.
Дзяўчына дадае, што выехала з Беларусі не з дапамогай фондаў, а праз працу.
Аляксандра Гушча — актыўная ўдзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзілі ў Беларусі ў 2020-м. Падчас акцый яе затрымлівалі, аднак дзяўчына працягвала хадзіць на іх.
Скажу максимально честно: я не хотела уезжать. Весь 2021 год я постила видео про события в Беларуси, стримы, арты, фото с флагами, репостила «экстремистские материалы» и т.п. Я была морально готова сесть за это. Почему меня не трогали, когда других сажали за меньшее - я не знаю. https://t.co/DnhvadWCxV
Каментары