Меркаванні

Еўропа пераходзіць на «зялёную» энергетыку. І для Расіі гэта параза

Еўрасаюз усё часцей і мацней схіляецца да «зялёнай» палітыкі, што прадугледжвае больш нізкае спажыванне нафты і іншай сыравіны. Такі падыход можа выклікаць праблемы ў краін, якія фарміруюць свой бюджэт на продажы сыравіны.

Фота: depositphotos.com.

Згодна з планамі Еўракамісіі, да 2030 года выкіды вуглякіслага газу ў краінах ЕС павінны знізіцца на 55% у параўнанні з лічбамі 1990 года. Прычым еўрапейцы хочуць моцна знізіць выкарыстанне не толькі вугалю, але і заснаваных на нафце відаў вадкага паліва і нават газу. Еўропа хоча пераходзіць на ўзнаўляльную энергію, і для Расіі такая тэндэнцыя — структурная і стратэгічная параза, піша businessinsider.com.pl.

Расце колькасць электракараў: меркавана, да 2030 года 60% усіх машын, што будуць рэгістраваць у Заходняй Еўропе, будуць гэтага класа. Што да электрастанцый, якія выкарыстоўваюць узнаўляльную энергію, на іх у Еўропе ў 2020 годзе прыходзілася 37,5% усёй спажыванай электрычнасці. Аналагічныя тэндэнцыі назіраюцца і ў ЗША.

Згодна з прагнозамі OPEC, пачынаючы з 2035 года ў свеце перастане расці попыт на нафту, а ўжо з 2025 года ён пачне падаць у найбольш развітых краінах, і гэта нягледзячы на рост колькасці аўтамабіляў у гэтых краінах.

Уладзімір Пуцін не можа ігнараваць гэты трэнд. Калі ў Еўропе ў наступныя 28 гадоў выкіды на транспарт знізяцца на 90%, гэта азначае, што еўрапейцы будуць купляць на 90% менш паліва. Масква павінна быць задаволеная вялікімі цэнамі на газ і нафту зараз, але ж гэты феномен можа хутка скончыцца. Ён звязаны з малымі інвестыцыямі ў паліўную індустрыю праз яе хуткі заняпад у будучыні, а таксама з наступствамі пандэміі для сусветнай эканомікі і з малой колькасцю месца ў сховішчах сыравіны. Але па меры таго, як развітыя краіны будуць адмаўляцца ад выкапнёвых рэсурсаў, у Расіі будзе заставацца ўсё менш козыраў.

Эканамісты падлічылі, што пры цане нафты 90 даляраў за бараль Расія атрымлівае ў бюджэт дадатковыя 65 мільярдаў даляраў у параўнанні з паказчыкамі мінулага года, калі цэны былі ніжэйшыя. Калі ж нафта будзе ацэньвацца ў 100 даляраў за бараль, дадатковы прыбытак складзе 73 мільярды даляраў. Бюджэтныя прыбыткі ад падаткаў з продажу нафты і газа склалі ў мінулым годзе 119 мільярдаў даляраў, а ў гэтым годзе яны могуць перавысіць гэтую суму.

Амаль палова з усіх прыбыткаў ад экспарту нафты і газа ідзе ў форме падаткаў у расійскі бюджэт. Наколькі вялікай будзе гэтай сума ў наступныя гады, калі спажыванне вуглевадародаў у свеце дакладна зменшыцца? З кожным годам для Расіі будзе ўсё больш цяжка не адставаць ад краін, якія паставілі ў сваім развіцці на сектары прамысловасці і паслугаў, а не на выкапнёвае паліва. Праз гэта ў краіны з цягам часу будзе ўсё менш грошай на тое, каб утрымліваць вялікую армію і ствараць новую зброю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве1

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц21

Польскія ВПС перахапілі расійскі самалёт, які ляцеў з выключаным транспондарам над Балтыйскім морам5

Гітарыст вулічнай групы «Стоптайм» зрабіў у аўтазаку прапанову спявачцы Наока2

Беларус спрабуе прадаць газету «з мінулага» за 300 рублёў1

У Пухавіцкім раёне грузавік сутыкнуўся з трактарам: загінуў 18‑гадовы хлопец3

Лукашэнка змяніў межы Баранавічаў — забраў 100 га ў вядомага Парка жывёл2

У Расіі забіты падпалкоўнік АМАПа, датычны да ваенных злачынстваў на Кіеўшчыне15

Хуткасную чыгунку ў аэрапорт Мінск пачалі будаваць. Вось фоты з месца работ10

ЗША скарачаюць колькасць войскаў у Румыніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве1

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць