Свет

Сацыёлагі ў Расіі прызналі, што Данбас не выклікае такога энтузіязму, як Крым

Прызнанне «ЛДНР» і заключэнне Расіяй дамоваў пра ўзаемную абарону ўхваляюць 73—78% апытаных, супраць — 14—16%. Такія лічбы падае Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ).

ВЦИОМ апублікаваў першыя звесткі даследавання аб стаўленні расіян да рашэння ўладаў аб прызнанні незалежнасці «Данецкай і Луганскай народных рэспублік».

Большасць расіян паведамілі, што ў той ці іншай ступені ведаюць пра тое, што Уладзімір Пуцін абвясціў аб прызнанні незалежнасці «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» у сувязі са зваротам іх кіраўнікоў (92%), добра ведаюць і чыталі пра гэта падрабязнасці 66% грамадзян. Чвэрць чулі пра гэта без падрабязнасцяў (26%). Не чулі пра падзею 8%.

Тры чвэрці апытаных хутчэй падтрымліваюць рашэнне прэзідэнта Расіі аб прызнанні незалежнымі «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» (73%), хутчэй не падтрымліваюць — 16%, а кожны дзясяты расіянін не змог адказаць на пытанне (11%).

Выказалі падтрымку рашэнню прэзідэнта наконт падпісання дамовы пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогу паміж Расіяй і «Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі» большасць расіян — 78%. Хутчэй не падтрымліваюць гэтае рашэнне 14% апытаных.

Гэтыя лічбы — ніжэйшыя, чым аналагічныя пры далучэнні Крыма ў 2014 года, калі гэта знайшло падтрымку 90—95% расіян.

ВЦИОМ — гэта сацыялагічны інстытут, сто працэнтаў якога належыць дзяржаве, ён абслугоўвае парадак дня ўладаў Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»4

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»4

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць