Грамадства

«Андрэй у адзенні з Мікалаем Радзівілам, Ягор — з надпісам «Радзіма». Як прайшоў першы дзень суда над «нашаніўцамі»

Суд Партызанскага раёна Менску пачаў разгляд крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка рэкламнага аддзела нашага выдання Андрэя Скурко. За першым днём суду назірала жонка Андрэя Скурка Паўліна. Яна падзялілася ўражаннямі ад працэса з Радыё Свабода.

«Першы дзень быў дастаткова фармальным. Паслухалі паказанні пазоўніка з «Водаканала», які тлумачыў, як менавіта была нанесеная шкода, але шмат чаго ён не ведаў, блытаўся. То нават сказалі, каб прыслалі таго, хто можа патлумачыць усё», — кажа Паўліна.

У залу змаглі трапіць усяго адзінаццаць чалавек: шэсць сваякоў, а таксама пяць чалавек, якія прыйшлі падтрымаць «нашаніўцаў».

«Хлопцы сімпатычныя: Андрэй надзеў байку з Мікалаем Радзівілам «Чорным», Ягор — майку з надпісам «Радзіма». Суддзя нават палохала іх адміністрацыйнай адказнасцю за перамаўленні між сабой. Вясёлыя яны нават, я б сказала. Толькі ў фае змагла крыкнуць Андрэю, што люблю яго. Словам перамовіцца было немагчыма, нават жэстыкуляваць, то мы размаўлялі невербальна ўвесь час», — кажа Паўліна Скурко.

Ні Марціновіч, ні Скурко не выказалі свайго стаўлення да справы, паводле якой іх судзяць. Збіраюцца гэта зрабіць у другой частцы працэса, калі дойдзе да іх допытаў.

Суд працягнецца аб 11-й ранку 2 сакавіка.

Нагадваем, што Андрэя і Ягора абвінавачваюць па ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, учыненае групай асобаў з папярэдняй змовы або ў буйным памеры). Маўляў, аплачвалі камунальныя паслугі для рэдакцыі адпаведна тарыфам не для юрыдычных асобаў, а для фізічных. Ім пагражае да пяці гадоў зняволення.

На судзе агучылі лічбы шкоды, якую Ягор і Андрэй нібыта нанеслі: «Мінскэнерга» — 9866 рублёў і 20 капеек, а «Мінскводаканалу» — 250 рублёў і 70 капеек. Агульная сума складае 10 116 рублёў і 90 капеек, яе абвінавачаныя кампенсавалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік6

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў1

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі9

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве11

Трамп заявіў, што Сі Цзіньпін пагадзіўся дапамагчы завяршыць вайну ва Украіне2

Прэм'ер Літвы: Польшча скаардынуе з Літвой планы адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік6

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць