Меркаванні11

Пастка 193‑1

Генпракуратура Беларусі адказала «не» на заклікі скасаваць артыкул 193‑1 Крымінальнага кодэксу. Нельга дапусьціць, каб на волі гулялі ўдзельнікі незарэгістраваных арганізацый. Піша ў сваім блогу на сайце радыё «Свабода» Аляксей Знаткевіч.

Генпракуратура Беларусі адказала «не» на заклікі скасаваць артыкул 193‑1 Крымінальнага кодэксу. Нельга дапусьціць, каб на волі гулялі ўдзельнікі незарэгістраваных арганізацый. Піша ў сваім блогу на сайце радыё «Свабода» Аляксей Знаткевіч.

Законапаслухмяныя грамадзяне могуць спакойна спаць пад дзяржаўнай абаронай — у Беларусі такім злачынцам пагражае да двух гадоў турмы. І ня важна, карысьць людзям ад незарэгістраванай арганізацыі, шкода ці ўвогуле ні холадна, ні горача.

Як некалі патлумачыў пракурор на працэсе над «маладафронтаўцамі» Іванам Шылам і Настай Азаркай: «Мы судзілі б тут нават сябра незарэгістраванага таварыства хамячкоў».

Хамячкоў пакуль што не судзілі. Магчыма таму, што яны ў Беларусі не аб’ядноўваюцца ў таварыствы. Іншая рэч людзі: усіх, хто арганізавана нешта робіць без дзяржаўнай рэгістрацыі ‑‑ ад байкерскага клюбу да камітэту, які сочыць за чысьцінёй у пад’езьдзе — можна пры жаданьні саджаць за краты.

Незарэгістраваны? У турму!

Першымі пасадзілі чатырох чалавек з арганізацыі «Партнэрства», якія ў 2006 годзе зьбіраліся назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі. Напачатку па афіцыйных тэлеканалах іх вінавацілі ажно ў спробе дзяржаўнага перавароту. Але суд вырашыў, што удзел у незарэгістраванай арганізацыі гэта ня менш сур’ёзна. Далі ад 6 месяцаў да двух гадоў зьняволеньня. Відаць усё ж назіраньне за выбарамі страшнейшае за хамячкоў.

Агулам па артыкуле 193‑1 на сёньня асудзілі 17 чалавек, большасьці давалі штрафы і папярэджаньні. Апраўдальных прысудаў вядома ж не было.

Каго б яшчэ пасадзіць?

Але шмат якія самавольныя калектыўныя дзеяньні ў Беларусі дагэтуль застаюцца непакаранымі. Чаму няма крымінальнага артыкулу за гульню ў футбол без рэгістрацыі? Альбо нават у хакей. Каб быў сьпіс, пашпартныя дадзеныя ўсіх гульцоў і толькі зацьверджаная спартовая сымболіка. Каму трэба, той рэгістрацыю заўсёды атрымае.

Хіба ня варта арыштоўваць за групавое плаваньне на адкрытых вадаёмах? Невядома да чаго там людзі могуць даплавацца.

Урэшце чаму не зьнявольваюць кампаніі, дзе больш за аднаго вусатага без рэгістрацыі? Што яны хочуць паказаць сваімі арганізаванымі вусамі? Даваць такім да двух гадоў турмы. Каб нікому крыўдна не было, барадатым да трох.

Ідэяў добрых шмат, але нават страшна іх агучваць — нехта падтрымае, і вось мы ўжо незарэгістраваная арганізацыя.

Аляксей Знаткевіч, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць