Свет

Міхаіл Зыгар: Пуціна цікавіць цяпер толькі мінулае, а слухае ён толькі Юрыя Кавальчука

Расійскі журналіст і палітычны аглядальнік Міхаіл Зыгар сцвярджае, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін цяпер пераважна мае зносіны толькі з бізнэсоўцам Юрыем Кавальчуком, і гэта мае вырашальны ўплыў на ягоныя паводзіны і рашэнні. Пра гэта Зыгар напісаў у сваёй калонцы для амерыканскага выдання New York Times, піша «Украінская праўда».

Юрый Кавальчук і Уладзімір Пуцін. Фотакалаж

Міхаіл Зыгар — расійскі журналіст, рэжысёр і галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» у 2010—2015 гадах. Ён меў зносіны з шырокім колам высокапастаўленых чыноўнікаў Крамля і бізнэс-эліты Расеі і напісаў кнігу «Вся кремлевская рать», у якой паспрабаваў выкласці гісторыю ўзыходжання Пуціна да ўлады і дэталі ўзаемаадносін чальцоў крамлёўскай вярхушкі.

Цяпер Зыгару некалькі крыніц у Крамлі і з ліку бізнэс-эліты Расіі расказалі, што Пуцін амаль ні да каго не прыслухоўваецца і асабіста не мае ні з кім зносін, акрамя бізнэсоўца Юрыя Кавальчука.

Нібыта вясной і летам 2020 года, у разгар пандэміі каранавіруса ў свеце, Пуцін сядзеў на самаізаляцыі ў сваёй рэзідэнцыі на Валдаі. Зыгар кажа, што ў рэзідэнцыі ўвесь гэты час з Пуціным знаходзіўся ягоны сябар Кавальчук.

Кавальчук апынуўся ў коле блізкіх сяброў і дарадцаў Пуціна ў 1990-х гадах. Ён валодае найбольшай доляй акцый камерцыйнага банка «Банк Расія» і кантралюе некалькі дзяржаўных медыя.

Светапогляд Кавальчука расійскі журналіст апісвае як сумесь геданізму, праваслаўнага містыцызму, веры ў тэорыі змовы адносна ўсюдыіснага ўплыву ЗША.

І, па словах Зыгара, разам з Кавальчуком Пуцін таксама стаў паранаідальна захапляцца былой веліччу Расіі і планамі яе аднаўлення.

Дарадцы Пуціна распавялі Зыгару, што Пуціна раздражняюць абмеркаванні сучасных праблем эканомікі і пандэміі і ён цалкам заглыбіўся ў вывучэнне мінулага. У пацверджанне гэтага тэзіса Зыгар успамінае словы французскага дыпламата, які быў праінфармаваны пра перамовы Пуціна з французскім візаві Эманюэлем Макронам. Нібыта падчас перамоваў Пуцін выклаў Макрону доўгую лекцыю па гісторыі Расеі, і Макрон быў збянтэжаны, як на гэта рэагаваць.

Зыгар піша:

«Пуцін перакананы, што ён цяпер апынуўся ва ўнікальным гістарычным становішчы, калі ён можа аднавіць тое, што страцілі рускія ў мінулыя гады здзекаў і знявагі. У 90-я, калі Пуцін і Кавальчук пазнаёміліся, ім абодвум было складана стаць на ногі пасля распаду СССР, і дакладна такія адчуванні былі ва ўсёй краіны.

Яны лічаць, што Захад скарыстаўся слабасцю Расіі, каб пашырыць межы НАТА аж да Расіі. Паводле пераканання Пуціна, сёння сітуацыя цалкам супрацьлеглая: цяпер гэта Захад знаходзіцца ў слабой пазіцыі.

Адзіны заходні лідар, якога Пуцін да нядаўняга часу ўспрымаў сур'ёзна — гэта была канцлер Германіі Ангела Меркель. Цяпер яна сышла з пасады, і настаў час Расеі адпомсціць за мінулыя здзекі ў 90-х».

Зыгар настойвае, што ніхто не можа пахіснуць гэтай веры Пуціна, таму што ён абарваў усе сувязі і зносіны з былым колам сяброў і набліжаных дарадцаў.

Па словах журналіста, нават Ігар Сечын, кіраўнік «Раснафты», якога калісьці лічылі вельмі блізкім сябрам Пуціна, павінен знаходзіцца на карантыне на працягу 2-3 тыдняў, каб пагаварыць з расійскім прэзідэнтам сам-насам.

Журналіст дадае, што атачэнне Пуціна, дзеля ўласнай кар'еры і ўзбагачэння, цягам многіх гадоў пераконвала яго, што толькі ён здольны выратаваць Расію. Падобна на тое, што гэта паўплывала на паранаідальную веру Пуціна ва ўласную веліч і ягоную гатоўнасць да любых крокаў для аднаўлення расійскай велічы.

Крыніцы Зыгара кажуць, што, падобна, Кавальчук з Пуціным не напалоханыя санкцыямі і ізаляцыяй. Наадварот, яны лічаць, што ўвядзенне суровых санкцый, ізаляцыя Расіі і эміграцыя «ненадзейных элементаў» за мяжу толькі ўмацуюць Расію ў супрацьстаянні, што мае адбыцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю88

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць