Свет

Бой пад Вазнясенскам: так украінцы перамаглі ў сутыкненні, якое ўратавала Адэсу

Толькі цяпер, праз два тыдні пасля двухдзённай бітвы за ўкраінскі Вазнясенск, сталі вядомыя яе дэталі. Гэта гісторыя таго, як украінская армія, тэрабарона і простыя людзі абаранілі 35-тысячны паўднёвы горад і спынілі наступ ворага на Адэсу.

Рэшткі будынка, дзе раней хаваліся расійскія салдаты. Гэтае і астатнія фота: Wall Street Journal.

Вазнясенск знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад чарнаморскага ўзбярэжжа, недалёка ад Мікалаева, які моцна абстрэльваюць расіяне, і трохі далей ад акупаванага расіянамі Херсона. Калі б расійскія войскі ўзялі Вазнясенск, гэта дапамагло б ім аблажыць Адэсу з паўночнага ўсходу — кірунку, дзе расіяне ўжо некалькі разоў спрабавалі высадзіцца з мора. Захоп Адэсы, у сваю чаргу, дапамог бы расійскай арміі забяспечыць кантроль над усім поўднем Украіны, піша Wall Street Journal.

Але ж у двухдзённай бітве за Вазнясенск усё павярнулася супраць акупантаў. Мяркуючы па рэштках расійскай ваеннай тэхнікі, 2-3 сакавіка ўкраінскія сілы знішчылі большую частку іх батальённа-тактычнай групы.

Такі поспех украінцаў у барацьбе з арміяй, якая мае значна лепшае ўзбраенне, часткова звязаны з вялікай падтрымкай гэтай барацьбы сярод простых украінцаў. Гэта яшчэ і адна з прычын таго, чаму пакуль расійскае ўварванне не дасягнула сваіх галоўных мэтаў.

Як сведчаць улады Вазнясенска, расійскія салдаты, што перажылі бітву, пакінулі на полі бою 30 з 43 танкаў, грузавікі, браніраваны транспарт для перавозкі асабовага складу, шматствольныя рэактыўныя ўстаноўкі і нават збіты верталёт Мі-24. Па ацэнках украінцаў, у Вазнясенску загінулі недзе 100 расійскіх салдат і 12 украінскіх, некаторыя расіяне трапілі ў палон.

Як праходзіла бітва

Яшчэ да пачатку расійскай атакі берагі ракі Мертвавод, што знаходзіцца каля Вазнясенска, былі перакапаныя, таму браніраваны транспарт не мог перасекчы раку. Мясцовыя жыхары блакіравалі большасць вуліц, каб заманіць расійскую калону туды, дзе артылерыя магла б яе лёгка атакаваць. Таксама ўкраінскія сілы ўзарвалі два масты.

Расійскі напад пачаўся з моцных абстрэлаў цэнтральнай часткі горада. Паралельна з гэтым у лесе на ўскрайку горада з верталётаў высадзіліся расійскія дэсантнікі, а з іншага боку ў Вазнясенск пайшла калона браніраванага транспарту.

Расійскія салдаты, што хаваліся ў палях і сельскіх будынках, трапілі пад моцны ўкраінскі абстрэл. Агонь артылерыстаў накіроўвалі мясцовыя жыхары з тэрабароны, якія дзяліліся з украінскай арміяй каардынатамі ворага праз месенджар Viber. Вынік — прамое пападанне ў некаторыя з элементаў калоны.

Тым часам іншыя ўкраінскія салдаты і байцы тэрабароны пешшу наблізіліся да расійскіх пазіцый і адкрылі па іх агонь з перанасных ракетных комплексаў Javelin. Калі расійскі транспарт загарэўся, салдаты пакінулі яго і збеглі з поля бою або пешшу, або на бронетранспарцёрах, у якіх яшчэ было паліва. Яны пакінулі боепрыпасы.

Недзе 15 расійскіх танкаў і транспартных сродкаў, што засталіся ў Вазнясенску, цэлыя ці могуць быць адрамантаваныя.

Пасля бітвы за Вазнясенск у горадзе аднавілася падача электрычнасці, больш няма перабояў з інтэрнэтам, газам і вадой. У банкаматах ёсць грошы, у супермаркетах — ежа. Цяпер фронт ужо далёка, і горад паціху прызвычайваецца да мірнага жыцця.

Топ культавых антываенных стужак, каб нагадаць сабе, наколькі каштоўны мір

Украінскі інфлюэнсер: Пра батальён Кастуся Каліноўскага нам варта ведаць не менш, чым пра «Азоў»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць