Грамадства

«Пазваніў папрасіць лекаў ад ванітаў, падумалі — у палоне, а аказалася, што мые рускія танкі ад парэшткаў», — сваякі беларускага салдата

«Нашай Ніве» стала вядомая гісторыя беларускага салдата тэрміновай службы, які прызываўся ў адну з часцей на захадзе краіны. Нядаўна ён пазваніў бацькам з незнаёмага нумара ў Вайбер з просьбай прывезці лекаў ад ванітаў і млоснасці пад Гомель.

«Першая думка — што сын ва ўкраінскім палоне і паранены, — перадаюць нам змест размовы сваякі. — Таму адразу сказалі: давай кажы як ёсць, чаму ты не ў сваёй часці, для чаго табе лекі, дзе ты знаходзішся? 

Але, аказалася, што ён у раёне Камарына, пад Гомелем, і разам з іншымі салдатамі тэрміновай службы ўдзельнічае ў аднаўленні падбітай і зламанай расійскай тэхнікі [Камарын — апошні населены пункт у Беларусі на дарозе да ўкраінскага Чарнобыля. Гэтая дарога цалкам занятая расійскімі войскамі, якія па ёй ажыццяўляюць забеспячэнне сваіх сілаў пад Кіевам. — «НН»]. 

Кінуты расійскі танк у Марыупалі

А лекі ад ванітаў яму патрэбныя таму, што яны з хлопцамі адмываюць тэхніку, якая пацярпела ў баях, і, як ён выказаўся, мае на сабе фрагменты чалавечых целаў, парэшткаў, ад чаго хлопцаў ванітуе. Вось так». 

Пацвердзіць дэталі гэтай гісторыі з іншых крыніц нам не ўдалося праз закрытасць беларускай ваеннай сістэмы, але ўдалося знайсці сваякоў іншых салдат, якія пацвердзілі, што чулі ад сваіх дзяцей фразы накшталт «пад Гомелем мыем танкі». 

Мяркуючы па ўсім, Расія нясе ва Украіне вялікія страты ў тэхніцы і жывой сіле.

З Беларусі пры гэтым ажыццяўляецца тылавое забеспячэнне аперацыі: на беларускіх аэрадромах базуецца расійская авіяцыя, тут рамантуецца тэхніка і лечаць параненых.

Бой пад Вазнясенскам: так украінцы перамаглі ў сутыкненні, якое ўратавала Адэсу

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць