Нямецкая «дачка» «Газпрама» перадаецца ў кіраванне Федэральнаму сеткаваму агенцтву Германіі
Былая нямецкая «дачка» «Газпрама» Gazprom Germania GmbH будзе перададзена пад кантроль Федэральнага сеткавага агенцтва Германіі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 4 красавіка міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек, піша Reuters.

Нямецкі рэгулятар атрымае кантроль над кампаніяй да 30 верасня 2022 года. Па словах Хабека, гэта зроблена для забеспячэння бяспекі паставак.
1 красавіка «Газпрам» выйшаў з ліку акцыянераў Gazprom Germania GmbH. А яшчэ раней паведамлялася, што антыманапольныя органы Еўрасаюза правялі ў нямецкай кампаніі ператрусы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары