Грамадства

Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму

Такое рашэнне вынесла наваполацкая суддзя Ірына Жарава. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніяй, дзе Афнагель адбывае пакаранне.

Яўгена Афнагеля пераводзяць з калоніі на два гады на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы.

Раней камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Афнагель быў асуджаны ў маі 2021 года на сем гадоў па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў. Пакаранне ён адбывае ў наваполацкай калоніі №1.

На пачатку сакавіка палітвязня пасля штрафнога ізалятара, дзе ён прабыў 1,5 месяца, адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Таксама яму зменшылі «атаварку» да 1 базавай велічыні ў месяц.

ВК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы8

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў7

Прэзідэнт Германіі падкрэсліў ролю беларусаў у перамозе над нацызмам2

Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу2

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы8

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць