Эканоміка

Грэчка і соль таннейшыя ў Беларусі, а тушонка і цукар — у Еўропе. Параўналі цэны на базавыя тавары

Параўналі цэны ў дастаўках Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.

З фармулёўкай «для абароны ўнутранага рынку» ў Беларусі то і справа ўзнікае забарона на вываз з краіны фізічнымі асобамі пэўных груп тавараў — магчымыя «закупы» толькі ў межах абазначаных лімітаў.

Адно з апошніх такіх абмежаванняў накладала ліміт на вываз мукі (не больш за два кілаграмы), на крупы (не больш за кілаграм) і максімум тры слоікі малочных і мясных кансерваў (за выключэннем дзіцячага харчавання).

Цэны на прадукты ў Беларусі.

На звышзапатрабаванасці тавараў з беларускіх крам асобна зрабіў акцэнт Лукашэнка, заявіўшы: «Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў дадзеным выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў «заможным» свеце, у іх усё было. І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хаця б грэчкі купіць. Добра крупы — солі няма, солі просяць у нас».

Паглядзелі, ці ёсць у замежных крамах-дастаўках вышэй агучаныя тавары (спойлер: ёсць і з лішкам), і колькі яны каштуюць у параўнанні з прапановамі ў Беларусі.

Мы параўноўвалі найбольш выгадныя па кошце пазіцыі ў чатырох дастаўках: беларускай «Е-дастаўка», польскай Frisco, літоўскай BARBORA, а таксама расійскай «Ленце».

Кошты перавялі ў беларускія рублі па актуальным курсе Нацбанка.

Беларусь Польшча Літва Расія
Мука пшанічная 2.83 руб. за два кг. 1.75 руб. за кг. 6.01 руб. за два кг. 4.85 руб. за два кг.
Грэчка 4.49 руб. за 800 гр. 3.51 руб. за 400 гр. 7.93 руб. за 800 гр. 3.92 руб. за 800 гр.
Рыс 3.25 руб. за 800 гр. 5.99 руб. за кг 2.72 руб. за 800 гр. 4.66 руб. за 800 гр.
Аўсянка 0,85 руб. за 500 гр. 2.51 руб. за 500 гр. 1.89 руб. за 400 гр. 3.17 руб. за 450 гр.
Манна 1.66 руб. за кг. 1.58 руб. за 400 гр. 2.61 руб. за 800 гр. 4.48 руб. за 700 гр.
Пярлоўка 1.68 руб. за 800 гр. 1.52 за 400 гр. 1.78 руб. за 400 гр. 2.8 руб. за 800 гр.
Макарона 3.49 руб. за 400 гр. 2.92 руб. за 500 гр. 2.61 руб. за 400 гр. 2.42 руб. за 500 гр.
Цукар 2.49 руб. за кг. 2.05 руб. за кг. 1.62 руб. за кг. 3.69 руб. за 900 гр.
Соль 0,68 руб. за кг. 1.17 руб. за кг. 2.72 руб. за кг. 0.93 руб. за кг
Алей 7.25 руб. за 1 л. 4.98 руб. за 500 мл. 6.83 руб. за 1 л. 5.41 руб. за 1 л.
Тунец кансерваваны 3.99 руб. за 230 гр. 10.02 руб. за 240 гр. 8.48 руб. за 240 гр. 5.96 руб за 185 гр.
Свініна ў кансервах 8.29 руб. за 338 гр. 4.75 руб. за 300 гр. 4.36 руб. за 240 гр. 10.45 руб. за 338 гр.
Кошты на прадукты ў Літве.

Як мы бачым, у Беларусі відавочна танней каштуе соль, грэчка, аўсянка, мука, тунец. Але той жа рыс, макароны ці цукар больш выгадна набываць у Еўропе. Не варты пры гэтым забываць, што заробкі «чыстымі» ў Польшчы і Літве ў два разы большыя, чым у Беларусі.

Кошты ў Польшчы.

Цікава, што тунец па добрым кошце прасцей знайсці ў Беларусі, а вось свініну, наадварот, у еўрапейскіх крамах.

Кошты ў Расіі.

Чытайце таксама:

Шоп-туры ў Беларусь. Што выгадна везці ад нас у Польшчу, Літву і Латвію

Наколькі падаражэла садавіна і гародніна за час прадуктовага «эмбарга»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак25

У БРСМ паставілі новага лідара8

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць