Грамадства

Кіраўніка санаторыя «Беларусь» у Юрмале ўнеслі ў латвійскі «чорны спіс»

У «чорны спіс» Латвіі ўнеслі дырэктара юрмальскага санаторыя «Беларусь», які належыць дзяржаўным структурам Беларусі, Аляксандра Груздова. Акрамя таго, у пералік уключылі яго калегу — кіраўніка расійскага санаторыя «Бурштынавы бераг». Пра гэта паведамляе delfi.lv са спасылкай на дзяржаўную службу бяспекі Латвіі.

Санаторый «Беларусь» у Юрмале

У дзяржаўнай службе бяспекі пацвердзілі — грамадзянін Расіі Віктар Данілаў і грамадзянін Беларусі Аляксандр Груздоў працяглы час знаходзяцца ў поле зроку службы ў сувязі з дзейнасцю, якая адпавядае расійскім інтарэсам і можа пагражаць нацыянальнай бяспецы Латвіі.

«У сувязі з гэтым у сакавіку служба дзяржбяспекі заклікала міністра ўнутраных спраў уключыць уладальнікаў санаторыяў у чорны спіс — гэта значыць у спіс замежных грамадзян, якім забаронены ўезд у Латвію», — піша выданне.

Абодва санаторыі знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскага Саюза, а значыць, ім нельга даваць ніякія фінансавыя ці эканамічныя рэсурсы.

Санаторый «Беларусь» належыць Упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі, гэта значыць фактычна кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам. Ён знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

У красавіку стала вядома, што з-за абмежаванняў санаторый спыніў працу. Дырэктар «Беларусі» Аляксандр Груздоў з'ехаў на радзіму. Ён сцвярджаў, што яго пазбавілі віду на жыхарства, а напярэдадні дэпартацыі латвійскія спецслужбы нібыта прапаноўвалі яму падпісаць паперы аб непрызнанні Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам і асудзіць вайну Расіі супраць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць