Як паведамілі крыніцы ў Беларускім экзархаце, на наступным тыдні ў Беларусь прыедзе патрыярх Кірыл, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Кірыл з Лукашэнкам падчас адной з папярэдніх сустрэч
Фармальная нагода для візіту — 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі, прыроўненае да 1030-годдзя праваслаўя на землях Беларусі.
У планах Кірыла — асвячэнне Патрыяршага падворка ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 26, літургія ў Полацку і сустрэча з Лукашэнкам.
Каментары