Грамадства

100 гадоў таму нарадзіўся Ежы Гедройц

Сёньня спаўняецца 100 гадоў самаму знакамітаму ўраджэнцу Менску - Ежы Гедройцу

Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Ежы Гедройца – выбітнога дзеяча польскай паваеннай іміграцыі, рэдактара часопіса «Культура», які нарадзіўся ў Менску і быў, сярод іншага, гарачым прыхільнікам прысуджэньня нобэлеўскай прэміі Васілю Быкаву, папулярызатарам творчасьці беларускага пісьменьніка.

Ролю парыскай «Культуры» для незалежніцкага, патрыятычнага выхаваньня некалькіх паваенных пакаленьняў палякаў немагчыма пераацаніць. Нешматлікія паасобнікі часопісу, якія кантрабандным шляхам перапраўляліся з Францыі ў камуністычную Польшчу, былі сапраўдным глытком сьвежага паветра – там друкаваліся Чэслаў Мілаш, Вітольд Гамбровіч, іншыя літаратары, чыю творчасьць улады народнай Польшчы не віталі.

Ежы Гедройц, дарэчы, у адрозьненьне ад значнай часткі польскіх элітаў, яшчэ на пачатку 1990-х гадоў мінулага стагодзьдзя добра разумеў важнасьць «беларускай праблемы» ў сучаснай Эўропе.

Атрымліваючы ступень ганаровага доктара Беластоцкага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, ён сказаў: «...наша пазыцыя на Захадзе будзе ацэньвацца паводле нашай ролі на Ўсходзе. І тут галоўнае – праблема Беларусі. Перадусім, мы павінны выправіць усе памылкі мінулага».

У 1998 годзе выйшаў адмысловы беларускі нумар часопісу «Культура».

Гедройц актыўна цікавіўся асобай Васіля Быкава –меў намер папулярызаваць творчасьць вялікага беларускага пісьменьніка і падтрымліваў вылучэньне ягонай асобы на атрыманьне нобэлеўскай узнагароды ў галіне літаратуры – у гэтай справе рэдактар «Культуры» вёў ліставаньне з Сакратам Яновічам.

«Гэта насамрэч выдатная ідэя. Калі б атрымалася яе рэалізаваць, дык гэта, вы маеце рацыю, вельмі сур’ёзна паўплывала б на сытуацыю ў Беларусі», – пісаў Гедройц Яновічу.

Ежы Гедройц, якога ў Польшчы называлі «сумленьнем народу», аднак, не пасьпеў як сьлед заняцца справай Нобэлеўскай узнагароды для Васіля Быкава – ў 2000 годзе ён памёр.

Гэты год абвешчаны ў Польшчы годам Гедройца.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы14

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць