Грамадства

Затрыманы гітарыст беларускамоўнага панк-гурта. Яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі — меркавана, з-за гэтай татуіроўкі

Мужчына ў зняволенні болей за тыдзень.

Павал Бялянаў. Фота: сацсеткі

Сёння ў афіцыйным акаўнце гурта Dzieciuki з'явілася інфармацыя пра затрыманне гітарыста гарадзенскага гурта Deviation Паўла «Белкі» Бялянава. Мужчыне 36 гадоў, ён жыве ў Гродне.

«Да яго прыйшлі па справе нейкіх графіці, але яго не было дома, — кажа сябра Паўла. — Быў ператрус, забралі балоны з фарбай. На наступны дзень ён пайшоў на допыт і яго ўжо не выпусцілі. Спачатку далі суткі, а потом гэтую справу за татуіроўкі. «Белка» працуе кавалём і займаецца мастацкім тату.

Што за тату іх зацікавіла, не ведаю. «Белка» замаляваны як апошні аркуш хабзайскага сшытку. Але цяпер, мяркуючы па паведамленнях ГУБАЗа, шмат справаў за татуіроўкі. Відаць, ім прыйшла нейкая разнарадка».

Цяпер на музыку заведзеная крымінальная справа па артыкуле 368 КК («абраза прэзідэнта»).

Мяркуючы па выявах у сацсетках, у музыкі амаль усё цела пакрытае татуіроўкамі. З тых, што на фота, з Лукашэнкам звязаная толькі адна — ягоны партрэт без вачэй.

Татуіроўка Паўла. Фота: сацсеткі

Гурт Deviation быў створаны ў 1993 годзе братамі Стасам і Андрэем Пачобутамі ў мястэчку Вялікая Бераставіца. Праз два гады браты разам з гуртом перабраліся ў Гродна. Гурт стаў іконай першай хвалі гродзенскага панку нароўні з гуртом «КальЯн», удзельнікі якога пазней стварылі праекты Dzieciuki і «Людзі на балоце». Гурт Deviation распусціўся ў 2009 годзе праз ад'езд Стаса Пачобута з Беларусі.

Павел Бялянаў прыйшоў у гурт каля 2006 года і ўдзельнічаў у канцэртах і запісе апошняга альбома гурта «Чарговы дзень пад акупацыяй».

Сябры музыкі прапануюць дапамагчы яму на адваката і перадачы пераводам на гэты картку:

5144210620913112, 10/24, VERANIKA YAZEPCHYK.

Чытайце яшчэ:

«Яны хацелі хоць неяк дапамагчы Украіне». Брат «рэйкавага партызана» расказаў падрабязнасці справы

Затрымалі памежніка, які звольніўся пасля падзей 2020 года

У Мінску затрымалі ўладальніка караоке-бара «Шум». За два тыдні да гэтага бар выселілі з памяшкання

Каментары

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета4

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць