Вайна

New York Times: Кожны дзясяты выкарыстаны Расіяй ва Украіне боепрыпас забаронены канвенцыямі

Журналісты New York Times вывучылі больш за тысячу фатаграфій з Украіны, ідэнтыфікаваўшы на іх больш за 2000 боепрыпасаў і іх фрагментаў. Сярод іх 210 былі забароненыя міжнароднымі дамовамі. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: EPA

У асноўным неканвенцыйная зброя — гэта касетныя боепрыпасы, якія могуць ствараць сур'ёзную небяспеку для цывільнага насельніцтва дзясяткі гадоў. Касетныя боепрыпасы наладаваныя мноствам дробных баявых элементаў, якія раскідаюцца на зададзенай вышыні. Яны дазваляюць паражаць большую плошчу, чым гэта робяць звычайныя боепрыпасы.

Выданне пры гэтым адзначае, што з-за абмежаванасці візуальнай інфармацыі з Украіны гэтыя падлікі з'яўляюцца нават заніжанымі.

«Гэта пралівае святло на тое, як Расія разглядае Украіну. І як Расія глядзіць на верагоднасць таго, што яе прыцягнуць да адказнасці за свае дзеянні. Гэта сведчыць пра тое, наколькі расійскі ўрад беспакарана дзейнічае на многіх франтах», — пракаментаваў выданню вынікі даследавання П'ер-Рычард Праспэр, які быў паслом ЗША ў пытаннях вайсковых злачынстваў у часы прэзідэнта Джорджа Буша. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра-калабаранта5

У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы5

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць