Свет11

У Зімбабвэ з інфляцыяй вырашылі змагацца старажытным спосабам. І спосаб выклікае вялікія пытанні

Афрыканская краіна Зімбабвэ, чыя банкнота ў сто трыльёнаў мясцовых даляраў 14 гадоў таму стала сімвалам поўнага эканамічнага краху, зноў сутыкнулася з велізарнай інфляцыяй, хоць і не такой жахлівай, як у тыя часы, і вырашыла змагацца з ёй старадаўнім спосабам — выпускам залатых манет, піша «Бі-бі-сі».

Фота: AP

Цэнтральны банк Зімбабвэ выпусціў у абарот залатыя манеты, кошт якіх будзе вызначацца не наміналам, а рынкавай цаной золата.

Вартасць кожнай манеты роўная цане ўнцыі золата плюс 5% на пакрыццё выдаткаў на чаканку. У канцы мінулага тыдня ўнцыя золата каштавала 1724 даляры ЗША.

Кіраўнік зімбабвійскага Цэнтрабанка Джон Мангудзья кажа, што гэтымі манетамі можна расплачвацца за звычайныя пакупкі — калі ў краме знойдзецца рэшта

Манету назвалі «Мосі-оа-Тунья», што азначае «дым, які грукоча» — так на мове мясцовага народа лозі называецца вадаспад Вікторыя.

У ліпені гадавая інфляцыя ў Зімбабвэ перавысіла 190%, і цэнтральны банк падняў уліковую стаўку да 200%. Курс зімбабвійскага даляра ў дачыненні да іншых валют даўно і імкліва ляціць уніз.

13-14 гадоў таму, пры Роберце Мугабэ ўсё было яшчэ горш. Слова «Зімбабвэ» стала сінонімам поўнага фінансавага краху і залімітавай інфляцыі.

Улады нават перасталі публікаваць даныя аб інфляцыі, былі толькі экспертныя ацэнкі з боку, і па адной з іх у 2008 годзе інфляцыя склала 89,7 секстыльёна адсоткаў. Секстыльён — гэта лічба з 21 нулём.

Грошы абясцэньваліся хутчэй, чым улады дадавалі на іх нулі. Гэтая гонка скончылася банкнотай у сто трыльёнаў, а ў выніку ў 2009 годзе Зімбабвэ проста адмовілася ад свайго даляра і перайшла на разлікі ў замежных валютах.

У 2019 годзе Зімбабвэ зноў увяла нацыянальную валюту, але яе рынкавы курс адразу са старту апынуўся нашмат ніжэйшым за афіцыйны, а да цяперашняга часу ён абваліўся ў дачыненні да даляра ЗША і іншых замежных валют больш чым у 150 разоў.

Каментары1

  • мсцовы2
    26.07.2022
    Трэба было адразу крыпту чаканіць і друкаваць, тады глядзіш і эканоміка ачухалася, і інвестыціі прыплылі хутка

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў9

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць