Грамадства99

Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку»

У панядзелак у судзе даваў паказанні асноўны абвінавачаны па справе «аб дзяржаўным перавароце» — Юрась Зянковіч. Ён «прызнаўся» ў тым, што распрацоўваў план фізічнай ліквідацыі Аляксандра Лукашэнкі, але падкрэсліў, што самога плана ў яго няма, піша расійскае выданне Sputnik.

Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Тамара Бяляева / Sputnik

У судзе прагучала інфармацыя, што першапачаткова план забойства беларускага дыктатара нібыта распрацаваў Дзяніс Хофман і ён называўся «Цішыня». Яго нібыта хацелі даручыць выканаць Мікалаю Аўтуховічу, але той адмовіўся. Як сказаў Зянковіч: «План «Цішыня» мне падаваўся, але іншым чалавекам. […] Аўтуховіч сказаў, што гэта малапрафесійна, і я пра яго забыўся».

Адбор у склад «змоўшчыкаў», паводле словаў Зянковіча, нібыта адбываўся толькі па пратэкцыі тых, хто ўжо знаходзіўся ў змове, пытанне вырашалася на калегіяльнай аснове. У ліку «змоўшчыкаў» былі нібыта Ігар Макар і Вольга Карач, хоць, па словах Зянковіча, асабіста ён быў катэгарычна супраць Карач «з-за яе неабавязковасці». 

Пракурор зачытаў вытрымку з плана «Цішыня», паводле якога нібыта планавалася страляць з гранатамёта «Муха» па лукашэнкаўскай машыне.

Пасля выбараў, калі Зянковіч, па ягоных словах, убачыў, што «Ціханоўская прайграла ўсё, што можна», ён выйшаў на кантакт з нейкім сілавіком Жураўскім і спытаў у яго, «ці можа армія выправіць сітуацыю». Пасля станоўчага адказу нібыта і закруцілася ўся справа. Зянковіч пацвердзіў, што «змоўшчыкі» нібыта чакалі, што ЗША выдзеліць ім 10 мільёнаў даляраў на правядзення вайсковага перавароту. А таксама нібыта Дзмітрый Шчыгельскі звяртаўся па дапамогу ў гэтай справе да ўладаў Ізраіля.

Згаданы Зянковічам Дзяніс Хофман мае падвойнае грамадзянства Украіны і Германіі і з'яўляецца стваральнікам «Атрадаў грамадзянскай самаабароны», прызнаных рэжымам тэрарыстычнай арганізацыяй яшчэ ў мінулым годзе. 

Чытайце таксама:

Што такое «Атрады грамадзянскай самаабароны», якіх Лукашэнка абвінаваціў у тэрарызме?

Каментары9

  • Сымон
    09.08.2022
    У відэа па бт Зянковіч казаў, што "за ім стаіць амерыканскае габрайства".... Што там чуваць ад нашых?!
  • Цырк i акторы
    09.08.2022
    "Пракурор зачытаў вытрымку з плана «Цішыня», паводле якога нібыта планавалася страляць з гранатамёта «Муха» па лукашэнкаўскай машыне."

    Аператыўна вылез Satan забалбатаць тэму, але не, не атрымаецца. Ну цяпер та ўсё стала ясна, хто прыдумляў увесь гэты "план"? Усё тыя ж,якiя "стралялi" па аўто шклоўскай ср..кi пад Лёзна, толькi цяпер замест пiсталецiка у iх стала "Муха", ну i плюс прымазалi госдеп i ЗША. А жа галоўным палiттэхнолагам ср..кi ў 1994быў усё той жа Фядута...чалавек тонкай душэўнай арганiзацыi... Адно толькi цiкава калi хто заўважыў, што справу актыўна раскручвала лубянка, дык i мо i тады ў 1994 п'есу пiсалi адтуль?
  • La Parisienne
    09.08.2022
    ды пофик насамрэч, што там и дзе (у яким кафэ) Зянковіч расказаў у судзе, як хацелі «забіць Лукашэнку»
    бо я слухала сёння куды больш цикавае кина, седзячы ў нейкай пельменнай (скажам так) горада парыжа

    а бацька наш будзе жыць вечна. і да свяціцца імя яго

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць