Эканоміка

Банкам Літвы дазволілі самім вызначаць, што рабіць з плацяжамі з Беларусі

Банк Літвы (Lietuvos bankas) паведаміў, што атрымлівае шмат скаргаў, звязаных з правядзеннем плацяжоў з удзелам беларускіх кампаній, таму з гэтага часу ўдзельнікі фінансавага рынку надзяляюцца правам самастойна прымаць рашэнні аб аказанні ці неаказанні ім паслуг.

Пры гэтым рэгулятар так сфармуляваў свае чаканні па плацяжах з Беларуссю: фінансавыя ўстановы павінны належным чынам прымяняць міжнародныя санкцыі, ацэньваць рызыкі і кіраваць імі, а пры прыняцці рашэнняў ім таксама варта ўлічваць інтарэсы дзяржавы і гуманітарныя і сацыяльныя аспекты.

Банк Літвы запатрабаваў ад фінансавых устаноў кіраваць рызыкамі, а не адмаўляцца ад іх, паколькі гэта можа абмежаваць доступ жыхароў і кампаній да самых неабходных фінансавых паслуг.

З улікам ступені рызыкі ўдзельнікі фінансавага рынку маюць права прыняць рашэнне аб абмежаванні або адмове ў правядзенні плацяжоў, звязаных з Беларуссю. Кліентаў варта належным чынам інфармаваць аб прыняцці такіх рашэнняў.

Аплатныя паслугі ў Літве аказваюць больш за 200 удзельнікаў фінансавага рынку.

Раней паведамлялася, што буйны літоўскі банк Šiaulių bankas папярэдзіў кліентаў пра тое, што з 1 верасня спыняе плацяжы ў Беларусь у любых валютах.

Чытайце таксама:

Апошні буйны банк Літвы спыняе працу з Беларуссю і Расіяй

Каментары

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прадставілі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Шрайбман з калегамі прадставілі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне17

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным5

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё1

Усебеларускі народны сход пройдзе 18‑19 снежня10

Сяргей Ціханоўскі сустрэўся з Івонкай Сурвілай ФОТАФАКТ36

Пад Гомелем пачынаюць будаўніцтва найбуйнейшых у Беларусі могілак6

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса6

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прадставілі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Шрайбман з калегамі прадставілі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць