У панядзелак, 3 кастрычніка, у раёне 15 гадзін паблізу вёскі Сенькава Магілёўскага раёна адбылася аўтааварыя з чалавечымі ахвярамі, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі налева кіроўца машыны Subaru не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос аўтамабіля, у выніку якога аўтамабіль перакуліўся на дах.
Побач з машынай былі знойдзеныя целы дваіх мужчын, 48-гадовага мясцовага жыхара і невядомага, асоба якога высвятляецца.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Каментары