Грамадства11

Пастара Вячаслава Ганчарэнку аштрафавалі на 420 тыс. рублёў

Суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Алена Шылько 1 кастрычніка аштрафавала на 12 базавых велічынь (420 тыс. рублёў)

пастара царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Вячаслава Ганчарэнку, паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

9 верасня намеснік пракурора Маскоўскага раёна Кірыл Мазоўка ў адпаведнасці з арт. 23.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і палажэннямі закона аб пажарнай бяспецы склаў на Ганчарэнку пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі з адмовай вернікаў дапускаць у храм прадстаўнікоў выканаўчай улады. Гэтае рашэнне, прынятае на агульным сходзе вернікаў, дзейнічае з лістапада 2007 года і з’яўляецца формай пратэсту супраць незаконных, на думку Луканіна, судовых пастаноў, якія пастаянна выносяцца па справах царквы, патлумачыў юрыст.

Ён адзначыў, што 30 верасня пры разглядзе справы ў судзе пастар не прызнаў сябе вінаватым, назваў дзеянні царквы вымушанымі. «Мы і надалей не будзем дапускаць чыноўнікаў у будынак царквы», — падкрэсліў Луканін. Ён не выключае, што ў такой сітуацыі магчымы крымінальны пераслед пастара.

10 сакавіка 2008 года суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Матыль аштрафавала Ганчарэнку на 350 тыс. рублёў за адмову выконваць пракурорскае прадпісанне аб допуску ў храм супрацоўнікаў МНС.

Грамадзянская справа паміж царквой і Мінгарвыканкамам па пытанні зносу будынка па Кавалёва, 72, вялася з кастрычніка 2005 года. У кастрычніку 2006 года вернікі правялі 23‑дзённую галадоўку, падчас якой Ганчарэнку запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта і прапанавалі вырашыць сітуацыю ў судзе. У студзені 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама аб адабранні зямельнага ўчастка абшчыны з наступным выкупам будынка царквы за 37,5 млн. рублёў.

16 сакавіка ўлады прапанавалі вернікам абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД — вуліцы Шаранговіча новага будынка царквы на ўчастку плошчай каля 0,4 га, які ў чатыры разы меншы за раней выдзелены. На агульным сходзе 5 мая вернікі аднагалосна прагаласавалі супраць гэтай прапановы. Яны лічаць, што вырашэнне пытання аб выдзяленні абшчыне новага ўчастка зойме да двух гадоў і запатрабуе ад царквы не менш чым 100 тыс. долараў ЗША, а збудаванне новага храма — не менш чым 3 млн. долараў.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі‑перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна42

Грамадстваабмяркоўвайце!42

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі14

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам20

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць22

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна42

Грамадстваабмяркоўвайце!42

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць