Грамадства44

У Вілейскім раёне вясковец абнавіў падвясны масток праз рэчку сваімі рукамі

У вёсцы Нарач на Вілейшчыне сёлета з'явіўся новы падвясны масток праз аднайменную рэчку, дзякуючы чаму вяскоўцы могуць значна скараціць шлях да суседняй вёскі Папоўцы, што знаходзіцца на іншым беразе. Парупіўся ж пра гэта мясцовы майстар, паведамляе раённая газета «Шлях перамогі».

«На тэрыторыі нашага сельсавета чатыры падвясныя масткі праз раку, — расказала старшыня Нарачанскага сельсавета Алена Абрамчык. — Яны знаходзяцца ў населеных пунктах Ручыца, Вайдзені, Набярэжная і Нарач. Людзі прызвычаіліся па іх хадзіць, у абыход ніхто не хоча. Калі казаць пра масток, які злучае Нарач і Папоўцы, то ён на два кіламетры скарачае шлях з аднаго населенага пункта ў іншы, а значыць, і эканоміць час людзей. Што і казаць, зручна. 

Але з часам гэты масток струхлеў, стаў небяспечным для людзей. І знайшоўся чалавек, які ўзяў на сябе няпростую справу — рамонт. Гэта жыхар Нарачы Дзяніс Шаюк, неабыякавы вясковец, які шмат у якіх справах дапамагае сельсавету».

У даўнейшыя часы, калі беларускія вёскі былі шматлюдныя, кладкі і масткі праз рэчкі, патрэбныя ўсім, часта рабілі талакой, і ў патрэбных месцах яны заўсёды былі. Цяпер жа, калі не знойдзецца такіх мясцовых энтузіястаў, то ваколіца можа заставацца без гэтага зручнага сродку камунікацыі.

Каментары4

  • Чел
    21.10.2022
    И ничем не обработано? Сгниёт же мигом. Надо жителям деревни хоть отработкой протянуть пока не поздно. Жалко же трудов.
  • Ггне
    21.10.2022
    Штраф 200 тымяч даляраў.
  • ВНС/УНС
    21.10.2022
    Уладзімір,Але ж ўсё роўна, ад Вілейшчыны на "Ўсебеларускі Народны Сход" паедзе іншы чалавек :)))  

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць