Здарэнні55

Мінчанка напілася да белай гарачкі і бегала голай па пад'ездзе

Здарэнне з 39-гадовай гараджанкай адбылося яшчэ летам, цяпер крымінальная справа трапіла ў суд, пішуць «Мінск-Навіны»

Летнім вечарам жыхары аднаго з дамоў на вуліцы Кахоўскай пачулі жаночы крык: «Дапамажыце! Мяне хочуць забіць». На дапамогу клікала суседка, якая пасля выбегла голай на пляцоўку і стала біцца ў чужыя кватэры. Аказалася, жанчына напярэдадні напілася да белай гарачкі.

У такім выглядзе яна забегла да суседа з другога паверха і ў адным з пакояў пачала раскідваць яго рэчы. Мужчына, не разумеючы, што адбываецца, стаў выганяць яе, але жанчына выбегла на балкон і пералезла праз парэнчы. На шчасце, своечасова адумалася і не стала скакаць ўніз.

Гараджанін патэлефанаваў на лінію «102». Нарад міліцыі затрымаў жанчыну і, папрасіўшы апрануцца, адвёз яе ў Цэнтральнае РУУС для далейшага разбору.

Гараджанка працуе рабочай на дзяржпрадпрыемстве, судзімасці не мае, стаіць на ўліку ў лекара-нарколага ў сувязі з наркатычнай і алкагольнай залежнасцю.

На яе завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

Жанчына цалкам прызнала віну і выбачылася перад суседзямі.

Цяпер яна пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары5

  • голая
    24.10.2022
    ну подумаешь...
    имею так называемого печально известного "родственника" - ведущего психиатра всея республики - это его собственное самоназвание. присутствовал в т.ч. на суде КиК в качестве эксперта. в общем, особо "повезло" по ходу мне...
    лечит от всех зависимостей, которые только могут на свете быть. алкогольной, наркотической, игровой и прочее, и прочее...
    вот только... трезвым его самого я не видела никогда. зато иногда видела (с моей стороны случайно) в абсолютно неприглядном виде

  • Жур
    24.10.2022
    Вой, гэта ня дзіва, колькі заўгодна. Знайшлі навіну. Вось калі б там Карлсан лётаў, грымеў прапелерам, ды замінаў бы простым людзям (вы такіх ведаеце?) гнаць гарэлку, во то была б навіна !
  • чорная гарачка
    24.10.2022
    Якія гарады і мястэчкі могуць быць у небяспецы, калі здарыцца падрыў на Кахоўскай ГЭС nashaniva.com/301636

    Летнім вечарам жыхары аднаго з дамоў на вуліцы Кахоўскай пачулі жаночы крык

    прыкольнае супадзенне назваў...

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім2

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў41

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА11

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім2

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць