Адзін з фігурантаў звароту беларускіх вайскоўцаў да ўкраінскіх фальсіфікаваў выбары, а часць другога брала ўдзел у расправах над народам
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Байпола».

Учора Міністэрства абароны Беларусі ў адказ на відэазварот Узброеных сілаў Украіны да вайскоўцаў Узброеных сіл Беларусі выпусціла свой ролік «Беларусы адказваюць тым, хто не зразумеў. А можа, не хацеў разумець?».
У відэароліку для здымак быў задзейнічаны капітан Кірыл Ціхаміраў і Андрэй Шарупіч.
Кірыл Ціхаміраў — старшы афіцэр 2 групы аддзела ідэалагічнай работы Вайсковай акадэміі. Байпол нагадвае, што Ціхаміраў быў фігурантам ранейшай публікацыі пра фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і вынікаў рэферэндуму па змене Канстытуцыі ў 2022 годзе.
У сваю чаргу, Андрэй Шарупіч служыць у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. У 2020 годзе ваеннаслужачыя гэтай брыгады падаўлялі народныя пратэсты. Менавіта вайскоўцамі гэтага злучэння быў застрэлены ў Брэсце бацька траіх дзяцей Генадзь Шутаў. «Байпол» звяртае ўвагу і на той факт, што жонка Шарупіча — грамадзянка Расіі, а не Беларусі.
Чытайце таксама:
BYPOL: Выкладчыкі і курсанты Ваеннай акадэміі бралі ўдзел у фальсіфікацыі выбараў 2020 года
Украінская армія звярнулася да беларусаў з просьбай не ўступаць у вайну разам з Расіяй
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары
А жонка кацапка таму што гэты гуруп потым выхоўваўся ў разанскім пдв