Свет11

Іран упершыню афіцыйна прызнаў, што прадаваў Расіі дроны, але кажа, што ёсць нюанс

Міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір-Абдалахіян упершыню прызнаў, што ягоная краіна прадавала Расіі дроны-камікадзэ, піша «Радыё Свабода».

Хасейн Амір-Абдалахіян з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Фота: Maxim Shemetov/Pool Photo via AP

«Мы прадалі абмежаваную колькасць дронаў Расіі за некалькі месяцаў да вайны ва Украіне», — цытуюць журналісты заяву Амір-Абдалахіяна.

У той жа час кіраўнік МЗС сцвярджае, што Тэгеран нібыта не ведаў пра выкарыстанне дронаў супраць Украіны.

«Калі (Кіеў) мае дакументы, якія пацвярджаюць, што Расія выкарыстала іранскія дроны ва Украіне, яны павінны даць іх нам. Калі нам дакажуць, што Расія выкарыстоўвала іранскія дроны ў вайне супраць Украіны, мы не застанемся абыякавымі», — дадаў ён.

Супрацоўніцтва Расіі і Ірана актывізавалася пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. У гэтай вайне, як заявілі Украіна і заходнія краіны, Расія выкарыстоўвае дроны-камікадзэ Shahed-136 іранскай вытворчасці, якія былі задзейнічаныя, у прыватнасці, падчас масіраваных удараў па ўкраінскіх гарадах у кастрычніку.

Паводле звестак Washington Post, Іран таксама пагадзіўся таемна перадаць Расіі балістычныя ракеты малой далёкасці класа «зямля-зямля» Fateh-110 і Zolfagha.

Каментары1

  • Mike
    05.11.2022
    Здагадаўся, якое будзе апраўданне, нават не чытаючы навіну. «Дроны звольніліся яшчэ ў мінулым годзе». Якія ж гэтыя дыктатуры ўсе аднолькавыя, як пад капірку

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць