Грамадства11

За жэст «вікторыя» і бел-чырвона-белыя стужкі на акцыі пратэсту ў Мінску вынеслі прысуд сямейнай пары

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мужа і жонкі Віталя Мацюша і Наталлі Ганапольскай, абвінавачаных ва ўдзеле ў жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Віталь Мацюш да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска, Наталля Ганапольская знаходзілася на волі пад залогам.

Сталяр Віталь Мацюш і лагіст Наталля Ганапольская, якія пражываюць у Мінскім раёне, даведаўшыся аб плануемай акцыі пратэсту ў Мінску падышлі да стэлы і далучыліся да пратэстоўцаў.

Па матэрыялах абвінавачання, яны, дэманструючы пратэсны знак у выглядзе жэсту «вікторыя», а таксама стужкі белага і чырвонага колераў, рухаліся па тэрыторыі горада Мінска ад стэлы ў бок праспекта Незалежнасці, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго іх дзеянні пацягнулі парушэнне працы і спыненне гарадскога пасажырскага транспарту.

Віталь Мацюш у судовым пасяджэнні віну прызнаў цалкам, сказаў, што ўбачылі з жонкай, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр-та Незалежнасці. Яны таксама вырашылі прайсці з людзьмі, перасоўваліся пры гэтым па тратуары.

Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі з жонкай на праезную частку паблізу пешаходнага перахода, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясці ў кожнага з іх мелася бел-чырвона-белая стужка. Пасля яны накіраваліся дадому. Не памятае, ці выказвалі супрацоўнікі міліцыі патрабаванні разысціся і спыніць супрацьпраўную дзейнасць. Лозунгі не выкрыкваў, гучных воплескаў не здзяйсняў. У зробленым раскайваецца.

Падобныя паказанні суду дала і Наталля Ганапольская.

Суд пастанавіў прызнаць мужа і жонку вінаватымі і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады кожнаму.

Віталя Мацюша вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Каментары1

  • Пеця
    19.11.2022
    У жнiунi трэба было браць уладу, яны ўжо хавалiся па норах, але прэзiдэнтка чамусцi ў самы адказны момант зъехала, зачытаўшы паперку.

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі41

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

Лаўроў: Расія прызнае Зяленскага «кіраўніком рэжыму», але па Канстытуцыі ён нелегітымны12

Ізраіль нанёс удары па сталіцы Емена. Адной з цэляў быў прэзідэнцкі палац2

Чаму беларусам не варта шукаць нацыянальную ідэю95

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні16

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі41

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць