Грамадства

У Беластоку прэзентавалі кнігу «Лука — партрэт мінулага»

«Лука — партрэт мінулага» — такі назоў мае кніжка, выдадзеная аб’яднаннем «Лука над Нарвай — выратаваць ад забыцця». Выданне прысвечанае гісторыі праваслаўнай вёскі Лука на Беласточчыне — адной з вёсак, якая ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя была ліквідаваная ў сувязі з пабудовай вадасховішча Семяноўка, паведамляе Радыё Рацыя.

Аўтар кніжкі — Лукаш Бірыцкі, бацька якога родам з Лукі, амаль дзесяць гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі. А ўсё пачалося з генеалогіі сям’і.

«З самага пачатку цікавіла мяне выключна генеалогія маёй сям’і, якая родам з вёскі Лука. Пасля даведаўся, што была таксама і вёска Семяноўка. І пры нагодзе наведвання архіваў я пачаў збіраць дадакова інфармацыю пра вёску Лука. І пасля нейкага часу я пабачыў, што сабралася так многа звестак, што шкада было б, каб яны недзе прапалі. Я тады палічыў, што можа трэба напісаць кніжку, манаграфію вёскі. І так узнікла кніжка», — расказвае аўтар.

Жыхароў Лукі ў канцы 1970-х гадоў перасялілі ў іншыя мясцовасці, сярод іншага ўзнікла вёска Новая Лука. Частка вёскі апынулася пад вадасховішчам, а астатнія землі былі забраныя дзяржавай.

Некалькі дзясяткаў гадоў нашчадкі лучан змагаюцца праз суд за вяртанне адабраных у іх зямельных участкаў, не залітых водамі вадасховішча. Дзеля гэтага, між іншым, і было створана аб’яднанне «Лука над Нарвай — выратаваць ад забыцця».

Каментары

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць