Свет11

«Яны еўрапейцы, у іх Жэнеўская канвенцыя працуе». У Расіі выпусцілі інтэрв’ю з вызваленым з украінскага палону, а пасля выдалілі

На ямала-ненецкім канале «Лабытнангі-ТБ» выйшла гутарка з вернутым з украінскага палону кантрактнікам Міхаілам Радыгіным. Але яе тэрмінова прыбралі, бо яна не адпавядае тэзам расійскай прапаганды пра жахі ўкраінскага палону.

Міхаіл Радыгін — былы паліцэйскі з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, у жніўні 2022 года заключыў кантракт з расійскай арміяй, каб «проста кавалачак да пенсіі дабіць». Яго накіравалі ў Харкаўскую вобласць, там ён амаль адразу быў паранены і трапіў у палон.

«Не білі, нармальнае стаўленне было», — кажа ён.

Ва ўкраінскім палоне яму абвясцілі, дзе ён знаходзіцца — у Харкаўскім СІЗА. З Харкава перавезлі ў Кіеў, адтуль — пад Львоў у лагер «на абмен».

Кармілі тры разы. Распарадак армейскі. Інструменты пакарання — прысяданні і адцісканні. Вывучылі ўкраінскі гімн, «пра Бандэру песню», але найбольш яму спадабалася песня Сафіі Ратару «Червона рута».

Да палонных прыязджалі замежныя журналісты, цікавіліся харчаваннем, умовамі ўтрымання, матывамі ўдзелу ў вайне. Камеры знаходзіліся пад наглядам анлайн-назірання, каб правы палонных не парушаліся.

«Яны еўрапейцы. У іх там канвенцыя гэтая Жэнеўская працуе, яны нам яе зачытвалі, нашы правы, усё гэта поўнасцю», — распавёў Радыгін.

Пасля вяртання з палону ён правёў дадатковыя тры тыдні ў закрытай вайсковай часці ў Маскве — увесь гэты час яго дапытвалі.

Каментары1

  • стоп рашизм
    14.12.2022
    После возвращения с украинского плена у него на лице здоровый розовый румянец, выглядит упитанным. И теперь сравните как рашисты относятся к украинским пленным, как они их там пытают, что украинцам по возвращению потом приходится делать операции и проходить многомесячную реабилитацию, а некоторые так и вовсе возвращаются инвалидами. Гнусный р-уzzкий мир во всей красе

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ12

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ12

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць