Грамадства22

Памёр Вадзім Баршчэўскі

Гэта быў адзін з найстарэйшых журналістаў Віцебска.

Ён некаторы час кіраваў віцебскай суполкай БАЖ, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, пісаў вершы, у канцы 1990-х выдаваў газету «Лад», у 2000-я быў шэф-рэдактарам газеты «Витебский курьер», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Вадзім Баршчэўскі нарадзіўся ў 1950 годзе ў Полацку, скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, тамсама пазнаёміўся са сваёй жонкай Аленай, якую падчас цяжкай хваробы даглядаў да апошняга дня. На ўсё жыццё сям’я Вадзіма Баршчэўскага захавала студэнцкае сяброўства з Канстанцінам і Таццянай Севярынцамі, бацькамі вядомага палітыка і журналіста. У Віцебску яны жылі побач і вельмі часта сустракаліся.

«Вадзім быў чалавекам з вельмі актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, гэтым вызначалася і ягоная журналісцкая праца — бескампрамісная і адданая. Настаўнік паводле адукацыі, ён некалькі гадоў выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе №12, потым, да пенсіі — у вучэльні алімпійскага рэзерву. Пра ягоныя ўрокі вучні да гэтай пары ўзгадваюць як пра самыя яскравыя і незабыўныя. Колькі разоў была сведкай, як весела і шумна выхаванцы наведвалі свайго выкладчыка! А яшчэ Вадзім пісаў вельмі лірычныя і тонкія вершы па-расейску, некалькі разоў збіраўся сесці, каб іх сістэматызаваць і падрыхтаваць зборнік. Але так і не паспеў», — распавядае ў фэйсбуку Таццяна Севярынец.

Яшчэ адна важная старонка жыцця Вадзіма Баршчэўскага — гэта саўдзел у правядзенні мастацкіх пленэраў, запачаткаваных Адай Эльеўнай Райчонак. Шмат гадоў запар улетку Вадзім разам з жонкай Аленай працавалі над тым, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для мастакоў, што прыязджалі на Віцебшчыну.

Актыўнасць Вадзіма Баршчэўскага не заставалася незаўважанай і з боку сілавых структураў. Яго не аднойчы затрымлівалі падчас асвятлення розных апазіцыйных акцый у Віцебску, у тым ліку з удзелам ягонага асабістага сябра, праваабаронцы і журналіста Валерыя Шчукіна. Але ціск і пераслед ніколі не былі для Вадзіма Баршчэўскага фактарам страху або расчаравання ў тым, чым ён займаўся, што рабіў шчыра і годна.

Каментары2

  • Зміцер Лупач
    15.12.2022
    Вечны супакой!
    Спачуванні родным
  • Per aspera
    16.12.2022
    Светлая Памяць Разумнаму і Добраму Беларусу!...
Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць