Грамадства11

Каляндар «Мова Вольных» набываюць па ўсім свеце: беларусы дзеляцца фотамі

Тры найбліжэйшыя мовы рэгіёна плюс англійская як міжнародная — новае бачанне чатырохмоўя прапанавала выдавецтва «Гутэнберг» у календары «Мова Вольных: 365 родных слоў».

Каляндар зрабілі адрыўным, з лёгкім скандынаўскім дызайнам і прадуманымі нацыянальнымі святамі: Дзень Волі 25 сакавіка, Дзень вайсковай славы 8 верасня і г. д. Яго можна падараваць і паляку, і ўкраінцу, але толькі для беларусаў ён поўны пасхалак. Скрынка, у якой яго прадаюць, пасавала б і да айфона.

Каляндар адпраўляюць па ўсім свеце, апроч Расіі і Беларусі (для бяспекі беларусаў). У Штатах можна набыць на litarka.com (даедзе хутчэй), у Варшаве — у Беларускім моладзевым хабе (pl. Konstytucji, 6), у Вільні — у школе Стэмбрыдж (Maironio g.11), крамцы A2 (Pilies g. 6) і Omni Academia (Aukštaičių g. 6-30).

Замаўляйце на сайце mova365.club — а атрымаўшы, дзяліцеся фотамі з хэштэгамі #вачымабеларуса і #movavolnyh. Убачым, дзе мы і колькі нас па свеце.

Каментары1

  • Грышка
    18.12.2022
    Гэты каляндар цудоўны. Гэта прыгожая, прафесійна зробленая рэч беларушчыны, зь цікавым словам, каляроваю фатаграфіяй і якасным друкам. Нізкі паклон стваральнікам і выдаўцам гэтага календара! Вялікі дзякуй!

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць