Ад рэдакцыі3232

Паварот Лукашэнкі, або Мова Колі

Тэлеканалы паказалі рэпартажы пра тое, як перапіс прайшоў у рэзідэнцыі Дразды. Дзяржаўныя СМІ акцэнтавалі ўвагу на пунктах, якія тычыліся мовы. Каментуе Барыс Тумар.

Тэлеканалы паказалі рэпартажы пра тое, як перапіс прайшоў у рэзідэнцыі Дразды. Дзяржаўныя СМІ акцэнтавалі ўвагу на пунктах, якія тычыліся мовы:

«— Ваша родная мова?

— Беларуская. (Пасля паўзы.) Беларуская, расейская мова. Для мяне аднолькавыя дзве мовы.

— На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома?

— А па-рознаму — ад беларускай да расейскай. І на трасянцы таксама».

Лукашэнка, вялікі майстар выкручвацца, і тут знайшоў формулу, каб не шакаваць выміраючую частку свайго электарату — прасавецкую, прарасійскую.

Акурат моўныя пункты выклікалі найбольшую грамадскую дыскусію напярэдадні перапісу. Сваімі адказамі Лукашэнка фактычна падтрымаў статус беларускай мовы як роднай і хатняй, наколькі мог у сваім амллуа і дадзенай палітычнай сітуацыі.

Адказы Лукашэнкі на перапісе пацвердзілі, што нясмелы паварот да беларускай культуры сапраўды адбываецца, пакуль на сімвалічным, а не практычным узроўні.

Захад змяніў стаўленне да Лукашэнкі, як толькі кіраўнік Беларусі канчаткова змяніў стаўленне да незалежнасці Беларусі. Лукашэнка перастаў уяўляць пагрозу для незалежнасці Беларусі, і яго пакінулі ў спакоі. Гэта на ўзроўні міжнароднай палітыкі.

Унутры краіны адной з першапрычын канфлікту Лукашэнкі з незалежным грамадствам была пагроза нацыянальнай культуры, якую той нёс. І незалежнае грамадства выкарыстала ўсе свае магчымасці, каб паставіць «праблему Лукашэнкі» на міжнародным узроўні. Знікненне такой пагрозы дакарэнна зменіць умовы палітычнай гульні ў краіне. Кансэнсусу стане больш, канфліктных зонаў — менш.

Cujus regio, ejus lingua. Чыя ўлада, таго і мова. Так можна перафразаваць вядомую прымаўку часоў Рэфармацыі ў пераламленні на цяперашнюю сітуацыю ў Цэнтральнай Еўропе. Дык вось, культурная палітыка ў краіне пры Лукашэнку будзе вырашаная тым, на якой мове пойдзе вучыцца Коля — на беларускай ці на расейскай. Калі ў школе каля Драздоў адкрыецца беларускі клас, такія адкрыюцца ва ўсёй краіне.

Рана раздаваць авансы. Пачакаем 1 верасня 2010 года.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі10

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі57

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі10

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць