Меркаванні2222

«Усталяванне новага сусветнага парадку не за гарамі. І вялікая надзея, што падзеі будуць пазітыўнымі для нас»

Гісторык Аляксандр Пашкевіч патлумачыў, чаму глядзіць на 2023 год з аптымізмам.

Я, мабыць, выб'юся з агульнай плыні, але ўсё ж скажу, што ў наступны год я гляджу з большым аптымізмам, чым гэта было год таму. Не таму, што чакаю ад яго нечага толькі светлага і пазітыўнага — наадварот, абсалютна відавочна, што ўсіх нас чакаюць вялікія выпрабаванні, пакуты, страты і г. д., і да т. п. Калі нават гэта, дасць бог, абміне на асабістым узроўні, то на грамадскім, агульнасупольнасным не абміне нікога. Прынамсі, калі казаць пра тых, хто не замкнёны наглуха ў сваім прыватным кокане і нічым шырэйшым не цікавіцца. 

У чым крыніцы майго цяперашняга стрыманага аптымізму ў параўнанні з мінулагоднім стрыманым песімізмам? У тым, што радыкальна змянілася міжнародная сітуацыя. Пасля задушэння актыўнай фазы пратэстаў у Беларусі не ведаю, як каму, а мне стала відавочна, што ключом да зменаў у нашай краіне цяпер застаецца толькі міжнародны чыннік. Паколькі мы відавочна ў сферы ўплыву Масквы, то без яе прынамсі нейтральнай пазіцыі нічога мяняцца тут не магло і ў 2020 годзе. А пасля 2020 года нават нейтральнай пазіцыі было б недастаткова — нічога не магло тут мяняцца ўжо без свядомай нацэленасці Масквы на транзіт улады ў Беларусі, што магло б практычна рэалізоўвацца толькі ў выпадку, калі б па гэтым пытанні Пуцін дасягнуў нейкіх кампрамісаў і дамоўленасцяў з Захадам. Да канца мінулага года стала цалкам відавочным, што нічога такога не будзе.

Стаўка была цалкам зроблена на захаванне сітуацыі ў Беларусі менавіта ў такім стане. Маскву гэта цалкам задавальняла (ну яшчэ б, калі яна ўжо рыхтавалася да вайны, у якой спадзявалася захапіць Усходнюю Еўропу), а ў Захаду пры ўсім жаданні няма аніякіх інструментаў, каб на нешта істотна паўплываць у кароткатэрміновай перспектыве, калі Лукашэнку безагаворачна падтрымлівае Крэмль. Улічваючы ж, што запас трываласці ў Крамля быў вялікі (адных валютных рэзерваў колькі наскладалі), плюс энергетычную залежнасць Захаду ад яго, стабілізацыя сітуацыі выглядала вельмі небяспечнай. Гэта сапраўды магло расцягнуцца на доўгія гады, пакуль там усё згніе з сярэдзіны.

Пуцінская лютаўская авантура ўсё змяніла. Цяпер пра тое, што Расія сутыкнецца з вялікімі ўнутранымі праблемамі ў агляднай перспектыве, можна казаць не толькі гіпатэтычна — яна ўжо з імі сутыкаецца. Тое, што Захад узяў цвёрды курс на вызваленне з расійскіх энергетычных путаў і больш не лічыць Расію партнёрам ні ў якой ступені — відавочна. Як і тое, што да таго, каб Украіна прайграла вайну, Захад ужо не дапусціць, і ў яго ёсць для гэтага механізмы ў выглядзе куды больш прасунутай за расійскую зброі.

Таму ўсталяванне новага сусветнага парадку, спадзяюся, не за гарамі. Якраз надыходзячы год у гэтым плане многае вырашыць. І ў мяне ёсць вялікая надзея, што падзеі будуць развівацца пазітыўна для нас. Бо той базісны пастулат, што наш будучы лёс залежыць перадусім ад развіцця міжнароднай сітуацыі, не памяняўся аніяк. Хоць «перадусім», натуральна, не азначае, што ад нас не залежыць увогуле нічога.

Карацей, слава Украіне! І жыве Беларусь!

Каментары22

  • Улыбнитесь фантазёры
    31.12.2022
    Обнять и плакать этого прогнозиста. Что может ожидать от этого холерного барака в ближайшее время? Явно не братания с больными..
  • Беларус
    31.12.2022
    1. У час Першай сусветнай вайны тое ж самае казалі адраджэнцы пачатку 20 ст.
    2. Пасля Другой сусветнай вайны казалі тое ж самае беларусы ў эміграцыі
    3. Пасля развалу СССР тое ж самае казалі адраджэнцы канца 20 ст.
    4. Падчас вайны ва Украіне цяпер кажа Пашкевіч.

    Пашкевіч! Ты, як гісторык, МУСІШ не супакойваць нас, а КРЫЧАЦЬ КРЫКАМ, каб беларусы ў чарговы раз не сапсавалі новы шанец!

    Але чарговы шанец будзе сапсаваны нашай бяздзейнасццю - беларусы не хочуць вучыцца нават на сваіх памылках. Ну, і няхай.
  • Пашкевич прав, хоть и не все согласны
    31.12.2022
    С Пашкевичем несогласны лукашенко и лукашенки, их гестапо в виде губопика, кгб, мвд и генералитета МО РБ, прокуратура лукашенок, следственный комитет лукашенок, судейский корпус лукашенок, большая часть вертикальщиков назначенных лукашенками.
     Все, выше перечисленные, находятся на подножном корме лукашенок и Кремля.
     И да, с нарастанием экономических проблем в России их кормовая база усохнет в разы, поэтому придётся, через немогу, через нехочу, через люстрацию, через наступление ответственности за свои преступления против беларусов и Беларуси, против украинцев и Украины, но ПРИДЁТСЯ согласиться.....
     И да, С Новым Годом по Пашкевичу !!!

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны2

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны2

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць