Нерухомасць44

Да 28 «квадратаў». Якія мікракватэры прадаюць у Мінску

Паглядзелі на самыя маленькія кватэры ў сталіцы і цану на іх.

Фота: kufar.by

«Ідэальны варыянт для інвестыцый»

Самая маленькая з выстаўленых на продаж кватэр у Мінску мае агульную плошчу 20,6 м². Месціцца яна на другім паверсе пяціпавярховага дома 1974 года пабудовы па адрасе Партызанскі праспект, 29А. Мікракватэру з еўрарамонтам ацэньваюць у 37 500$, або 1820 даляраў за «квадрат». 

Фота: kufar.by

Жылы пакой мае 11,5 м², кухня амаль 5. Як бачна на фота, на кухні адначасова могуць есці толькі два чалавекі і то пры ўмове, што адзін з іх будзе сядзець за сталом, а другі за барнай стойкай. 

Фота: kufar.by

У памяшканні зроблены сучасны рамонт, жылы пакой мае даволі вялікае акно з выхадам на балкон. 

Санвузел цалкам адпавядае агульным памерам кватэры, там усё настолькі шчыльненька, што чалавеку з клаўстрафобіяй сюды лепей на заходзіць.

Фота: kufar.by

Прадаўцы апісваюць кватэру, як «ідэальны варыянт для інвестыцый», так як яна знаходзіцца ў цэнтральнай частцы сталіцы. 

Рамонт з часоў СССР

Крыху большую кватэру прадаюць па адрасе Багдановіча, 90. За аднапакаёўку на чацвёртым паверсе з агульнай плошчай 22 м² гаспадары хочуць атрымаць 38 000$, ці па 1727 даляраў за метр. 

Фота: kufar.by

У адрозненне ад папярэдняга варыянта, рамонт па ўсёй бачнасці рабіўся яшчэ пры саветах. 

Фота: kufar.by

«Перавага кватэры ў тым, што яна знаходзіцца ў выдатным месцы і дом пасля капітальнага рамонту», — гаворыцца ў апісанні. 

2644 даляры за метр

На палову «квадрата» прасторней і на 21 500$ даражэй прадаюць сучасную кватэру-студыю па адрасе Еўфрасінні Полацкай, 5. Кватэра агульнай плошчай 22,5 м² месціцца на дзясятым паверсе дома 2017 года пабудовы. Просяць за яе 59 500$, ці па 2 644 даляры за метр.

Фота: kufar.by

«Прадаецца сучасная кватэра з панарамным відам, мэбляй, тэхнікай і кандыцыянерам», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Столі з касітонамі

У 47 тысяч даляраў ацэнена аднапакаёўка на Нёманскай, 3. Цана «квадрата» — 1900$. Кватэра месціцца на другім паверсе 12-павярховага дома 2012 года пабудовы. Агульная плошча жытла 24,7 м², ёсць невялікі балкон. 

Рамонт апісаны як «добры». На падлозе ляжыць лінолеум. На столі касітоны.

Фота: realt.by 

Кватэру прадаюць разам з мэбляй і тэхнікай, сярод якой пральная машына з вертыкальнай загрузкай, якая дапамагае эканоміць прастору. Прадавец адзначае, што пад домам ёсць падземны паркінг з вольнымі месцамі.

Непадалёк ад дома знаходзіцца парк «Сямейнае дрэва» і парк імя Уга Чавеса. 

Фота: realt.by 

Аднапакаёўка з дзіцячым закутком

Плошча наступнай кватэры — 26,5 м². Знаходзіцца яна на Партызанскім праспекце, 67. Аднапакаёўка месціцца на апошнім дзявятым паверсе цаглянага дома 1967 года пабудовы. 

Прадаўцы ацэньваюць кватэру ў 48 500 даляраў, ці 1830$ за м².

Фота: realt.by 

Плошча жылога пакоя 16,6 м². З дапамогай паліцы памяшканне падзелена на дарослую і дзіцячую зоны. 

У кватэры зроблены сучасны рамонт. Таксама ў 2018 годзе быў выкананы капітальны рамонт дома з заменай усіх камунікацый.

Фота: realt.by 

На невялічкай кухні ёсць два месцы за сталом. Там жа стаіць пральная машына.

Фота: realt.by 

Вокны кватэры выходзяць на парк. Сярод пераваг прадаўцы адзначаюць выгаднае геаграфічнае размяшчэнне дома: яго акружае парк ля станцыі метро «Партызанская».

Студыя з лоджыяй і кансьержам

Па адрасе Гурскага, 45 за 58 тысяч даляраў прадаюць сучасную кватэру-студыю з агульнай плошчай 27,8 м². Плошча асноўнага пакоя складае 16,5 м². 

Фота: realt.by 

У пакоі высокае акно, праз якое можна патрапіць на даволі прасторную лоджыю. «Квадрат» у кватэры каштуе 2086$.

Фота: realt.by 

У доме 2018 года пабудовы маецца кансьерж і відэадамафон. Побач з домам знаходзяцца школа, дзіцячы сад, ГЦ «Глоба».

Прадаўцы называюць гэтую кватэру ідэальным варыянтам для пражывання маладой пары і для здачы ў арэнду. 

Чытайце таксама: 

Стала вядома, якія дамы з'явяцца на месцы так і не дабудаванага ГЦ «Гулівер» 

Высокія столі, балкон з калонамі і бамбасховішча ў падвале. Якія кватэры прадаюць у цэнтры Мінска

Якія дамы недалёка ад Мінска можна купіць па цане аднапакаёўкі

Каментары4

  • SHOS
    21.01.2023
    По два косаря за квадрат? Вы совсем е...лись????
  • Максим Дизайнер
    21.01.2023
    В Москве, 40 минут на электричке от Кремля, которая ходит через каждые пол часа, двушки стоят дешевле. Так там 1000 баксов только курьеры за пол дня работы имеют.
  • дочка Максима Дизайнера
    22.01.2023
    Дизайнер, вы сравниваете несравнимое
    в вашей Мацкве дворники и уборщицы кто?
    а у нас кто?

    давайте начнем с этого

    п.с. кстати, господа. никому в офисе не нужда уборщица?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон42

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар13

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі32

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»6

Каля расійскага аэрадрома, які не трапіў пад удар СБУ, згарэла фура4

Расійскае Мінабароны пракаментавала атаку СБУ па сваіх аэрадромах13

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным2

Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае»23

У раёне Калодзішчаў сёння здарыліся два моцныя пажары ФОТАФАКТ5

У Брэсце абвалілася будыніна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон42

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць