Меркаванні2121

«Паслухаў усё гэтае сённяшняе трызненне і заданаціў яшчэ 100$ на ЗСУ ды яшчэ столькі ж нашым хлопцам з Палка Каліноўскага»

«Паслухаў усё гэтае сённяшняе трызненне, і заданаціў яшчэ 100$ на ЗСУ ды яшчэ столькі ж нашым хлопцам з Палка Каліноўскага. Раблю гэта рэгулярна, чаго і вам жадаю», — напісаў у каментах на сайце «Нашай Нівы» каментатар пад нікам Толькі разам.

«Працягвайце рабіць тое, чаго так баіцца гэты рэжым — падтрымлівайце адзін аднаго, падтрымлівайце беларускія ініцыятывы/СМІ, падтрымлівайце Украіну — толькі разам (маленькімі і рэгулярнымі справамі) мы зможам агораць гэтыя людажэрскія рэжымы, пуцінскі і лукашысцкі», — піша каментатар.

Нагадаем, што мы закрылі каментарыі ўвосень 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднавілі, бо адчуваем у людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднавілі мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментарыяў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каментарыі. Вы зможаце пакінуць каментарый толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, каментаваць з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не будзе захоўвацца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі каментарый і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта будзе мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментарыяў не будзе адлюстроўвацца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыі таксама не будзе бачна, хто каментуе.

Ці можна цяпер пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментарыяў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментарыі мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка слаўным беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Аляксей
    24.01.2023
    Лерей у ТГ каменты актывуйце!
  • Made in BY
    24.01.2023
    З улікам таго, што ён данаціў на ЗСУ і ‘’сваім’’ хлопцам з Палка Каліноўскага, чалавеча мусіць быць палякам, летувісам ці ўкраінцам, бо беларусаў як кажуць апошнім часам бадай што не існуе. Ну а калі вы атаясамляеце сябе як беларуса, параю не забывацца на сваіх суайчыннікаў раскіданых па свеце ці ўнутры Беларусі. Цяпер шмат каму трэба дапамога. Калі хто не ведае, у Польшчы ў цяжкім стане ў шпіталі знаходзіцца маленькі шасцігадовы беларус, і ЕЗ ці ЗША яго лёсам клапаціцца ня будуць.
  • Т
    24.01.2023
    НН ооооогромное спасибо что на деле заботитесь о безопасности белорусов!
    Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць