Генштаб УСУ: Расіяне пачалі вербаваць зняволеных у жаночых калоніях для вайны з Украінай
Каб папоўніць страты ў жывой сіле, праціўнік спрабуе прыцягнуць да ўдзелу ў баявых дзеяннях асуджаных жанчын, паведамляе Генштаб УСУ ў вечаровай зводцы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Фонд «Працягні Руку»
Паводле паведамлення, на працягу тыдня расіяне завербавалі каля 50 чалавек з жаночай папраўчай калоніі горада Снежнае, акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці. Яны накіраваныя на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі для праходжання падрыхтоўкі.
Іншых паведамленняў ці каментарыяў на гэты конт не было.
Каментары