Здарэнні11

У Германіі патрапіў у аварыю аўтобус з беларусамі

У Германіі ў пятніцу ў аварыю патрапіў аўтобус, у якім ехалі 12 беларусаў, паведаміла загадчыца сектара аператыўнай інфармацыі МЗС Аляксандра Шкода.

Паводле інфармацыі беларускага пасольства, ДТЗ адбылося на 105-м кіламетры федэральнай аўтастрады А2 у кірунку горада Гановера.

«У рэйсавым аўтобусе знаходзілася 12 грамадзян Беларусі, 7 з якіх атрымалі лёгкія траўмы», — удакладнілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Нямецкія СМІ паведамляюць, што гэта быў польскі аўтобус, які рухаўся з Варшавы ў Бельгію. На яго борце былі пасажыры з Польшчы, Украіны, Беларусі і Бельгіі.

Па папярэдніх звестках, аўтобус з'ехаў з дарогі каля трох гадзін раніцы ў пятніцу. У выніку гэтага ён перавярнуўся і застаўся ляжаць на даху побач з шашой.

Па словах паліцыі, праверка кіроўцы на месцы на алкатэстары дала адмоўны вынік. Траса на Гановер праз ДТЗ была перакрытая дзве гадзіны.

Каментары1

  • Пасажыр
    12.02.2023
    Прышпілілі рамяні, таму толькі легкія траўмы. Малайцы!

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць