Здарэнні11

У Віцебскай вобласці шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці

Моцны снег з парывістым ветрам прайшоў ноччу і раніцай у Віцебскай вобласці. У выніку ў некаторых раёнах больш за сотню паселішчаў засталіся без святла. Энергетыкі Віцебшчыны праводзяць аднаўленчыя работы ў 113 населеных пунктах.

«Асноўная прычына аварыйных адключэнняў — моцны снег і вецер, якія выклікалі падзенне дрэў і іх галін на правады ліній электраперадачы», — расказалі ў «Віцебскэнерга».

Найбольш пацярпелі ад стыхіі Полацкі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі і Шумілінскі раёны.

Па інфармацыі ведамства, аператыўны персанал загадзя быў пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, энергетыкі адразу ж прыступілі да аварыйна-аднаўленчых работ. Па стане на 11:00 25 лютага ў ліквідацыі наступстваў непагадзі былі задзейнічаныя 31 брыгада ў складзе больш чым 100 чалавек і 33 адзінкі тэхнікі.

Працу энергетыкаў ускладняюць паваленыя дрэвы на дарогах і прасеках, якія перашкаджаюць спецыяльнай тэхніцы хутка дабрацца да месцаў пашкоджанняў.

Чытайце таксама:

У нядзелю чакаецца страшная галалёдзіца — аранжавы ўзровень небяспекі

У Віцебску наваліла 39 сантыметраў снегу!

Каментары1

  • Правдоруб
    26.02.2023
    Главное - нет войны....

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння20

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй7

Мядзінскі хоча адправіць генсаку НАТА падручнік гісторыі, каб даказаць, што «Украіны ў XII стагоддзі не было»15

У Эстоніі супрацоўніцу «Расіі сегодня» асудзілі на шэсць гадоў за дзяржздраду2

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню12

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння20

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць